30.04.2026
Новости

На Купалу ночка мала

  • 5 июля, 2012
  • 1 min read
Традыцыйнае купальскае свята запрашае чашнічан і гасцей райцэнтра 6 ліпеня. Пройдзе яно ў гарадской зоне адпачынку, што
размешчана па вуліцы Урыцкага, і абяцае шмат цікавага. Так, тэатралізаванае прадстаўленне “Купальскі вянок” падрыхтаваў тэатр
мініяцюр “Бум” Чашніцкага ГДК. Абавязкова сустрэнуцца госці і з галоўнымі дзеючымі асобамі свята — Купалам і Купалінкай, змогуць
загадаць жаданне, апусціўшы ў раку свой вянок, паскакаць праз касцёр або адправіцца на пошукі папараць-кветкі. Акрамя гэтага,
работнікі культуры парадуюць прысутных эстрадным канцэртам, пасля якога адбудзецца дыскатэка. Падчас мерапрыемстваў будзе
арганізаваны  гандаль. Пачатак свята — у 22.00.
Галіна ЖУКАВА.
Традыцыйнае купальскае свята запрашае чашнічан і гасцей райцэнтра 6 ліпеня. Пройдзе яно ў гарадской зоне адпачынку, што
размешчана па вуліцы Урыцкага, і абяцае шмат цікавага. Так, тэатралізаванае прадстаўленне “Купальскі вянок” падрыхтаваў тэатр
мініяцюр “Бум” Чашніцкага ГДК. Абавязкова сустрэнуцца госці і з галоўнымі дзеючымі асобамі свята — Купалам і Купалінкай, змогуць  загадаць жаданне, апусціўшы ў раку свой вянок, паскакаць праз касцёр або адправіцца на пошукі папараць-кветкі. Акрамя гэтага, работнікі культуры парадуюць прысутных эстрадным канцэртам, пасля якога адбудзецца дыскатэка. Падчас мерапрыемстваў будзе арганізаваны  гандаль. Пачатак свята — у 22.00.
Галіна ЖУКАВА.
Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *