В Горки, на «Дажынкі-2012»

Гэтымі днямі горад Горкі Магілеўскай вобласці стаў цэнтрам культурнага жыцця нашай краіны. Менавіта тут 21 і 22 верасня
праходзіць стаўшае традыцыйным вялікае свята — рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012». Сюды, у Горкі, з
усіх вугалкоў нашай Радзімы з’ехаліся тыя, хто, не шкадуючы сілы, шчыраваў на хлебнай ніве, дасягнуў найлепшых вынікаў у працы,
хто сваёй паўсядзённай руплівасцю мацаваў харчовую бяспеку краіны. Ім — гонар і слава, нашы павага і ўдзячнасць. Безумоўна,
значнасці  мерапрыемству надае ўдзел у ім Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі.
Нам жа асабліва прыемна адзначыць, што па выніках працы ўдзельнікамі фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2012» у Горках сталі і
прадстаўнікі нашага раёна. Чашніччыну на рэспубліканскім свяце прадстаўляюць старшыня райвыканкама У. У. Булай, дырэктар ААТ
«Іванскі-Агра» В.С.Унуковіч,  аператар зернесушыльнага комплексу ААТ «Іванскі-Агра» У. М. Шымко.
Уладзімір Міхайлавіч у рэспубліканскім спаборніцтве на ўборцы зерневых і зернебабовых культур сярод аператараў зернесушыльных
установак заняў другое месца.
У рэспубліканскім аглядзе-конкурсе «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў,
жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў» сярод сельгаспрадпрыемстваў ААТ «Іванскі-Агра» заняў таксама другое месца.
Віншуем нашых землякоў, жадаем ім і надалей плёну ў працы. Няхай «Дажынкі-2012» стануць прыступкай  для дасягнення новых вышынь.

Дырэктар ААТ "Іванскі-Агра" В. С. Унуковіч, старшыня райвыканкама У. У. Булай, аператар зернесушыльнага комплексу У. М. Шымко Гэтымі днямі горад Горкі Магілеўскай вобласці стаў цэнтрам культурнага жыцця нашай краіны. Менавіта тут 21 і 22 верасня праходзіць стаўшае традыцыйным вялікае свята — рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012». Сюды, у Горкі, з усіх вугалкоў нашай Радзімы з’ехаліся тыя, хто, не шкадуючы сілы, шчыраваў на хлебнай ніве, дасягнуў найлепшых вынікаў у працы, хто сваёй паўсядзённай руплівасцю мацаваў харчовую бяспеку краіны. Ім — гонар і слава, нашы павага і ўдзячнасць. Безумоўна, значнасці  мерапрыемству надае ўдзел у ім Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі.  Нам жа асабліва прыемна адзначыць, што па выніках працы ўдзельнікамі фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2012» у Горках сталі і прадстаўнікі нашага раёна. Чашніччыну на рэспубліканскім свяце прадстаўляюць старшыня райвыканкама У. У. Булай, дырэктар ААТ «Іванскі-Агра» В.С.Унуковіч,  аператар зернесушыльнага комплексу ААТ «Іванскі-Агра» У. М. Шымко.

Уладзімір Міхайлавіч у рэспубліканскім спаборніцтве на ўборцы зерневых і зернебабовых культур сярод аператараў зернесушыльных установак заняў другое месца.

У рэспубліканскім аглядзе-конкурсе «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў» сярод сельгаспрадпрыемстваў ААТ «Іванскі-Агра» заняў таксама другое месца.

Віншуем нашых землякоў, жадаем ім і надалей плёну ў працы. Няхай «Дажынкі-2012» стануць прыступкай  для дасягнення новых вышынь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *