Чашнічане адзначаюць юбілей беларускага класіка

3 лістапада спаўняецца 130 год з дня нараджэння беларускага класіка Якуба Коласа. Юбілейная дата — асаблівая нагода, каб ажывіць у памяці гэта імя, узгадаць пра творчасць.
Калісьці Колас пісаў пра сябе і свайго сябра Купалу:  «Растуць два яблыкі на адной галінцы — і не зрастаюцца».
Кожны з іх — вялікі талент, у кожнага свой творчы лёс, але жылі яны ў адзін час і марылі аб адзіным — лепшым лёсе для сваёй краіны.
У Чашніцкай раённай бібліятэцы да святкавання 130-гадовага юбілею Якуба Коласа была прымеркавана выстава «Пясняр народных дум». Пройдзе вечар-партрэт «Славуты сын зямлі беларускай». У ходзе мерапрыемства размова пойдзе пра жыццё і творчасць  беларускага класіка Якуба Коласа. Прагучаць яго вершы.
Наведвальнікі гарадской бібліятэкі пазнаёмяцца з выставай «Зямля для ўсіх».  Тут таксама будзе наладжана літаратурна-музычная кампазіцыя «Як песня народа — неўміручы наш Колас». Акрамя гэтага, для вучняў старэйшых класаў пройдзе гульня «Хто хоча стаць дзесяцібальнікам».
Шырока адзначаецца 130-гадовы юбілей Якуба Коласа і Янкі Купалы ў Новалукомльскай дзіцячай бібліятэцы. На працягу года тут праходзіць  комплекс мерапрыемстваў. З творчасцю беларускіх пісьменнікаў можна пазнаёміцца на выставах «Славутыя імёны Беларусі» і «Грай, мая жалейка».
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту былі наладжаны ранішнікі «Раніцай у нядзельку». Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавага з жыцця і творчасці класікаў. Яны прыйшлі ў захапленне ад паказу лялечнага тэатра «Казкі жыцця».
Старшакласнікі змогуць адправіцца ў святочнае падарожжа «Пуцявінамі Купалы і Коласа».
Наталля СТУКАЛАВА.

У Чашніцкай раённай бібліятэцы да святкавання 130-гадовага юбілею Якуба Коласа прымеркавана выстава "Пясняр народных дум" 3 лістапада спаўняецца 130 год з дня нараджэння беларускага класіка Якуба Коласа. Юбілейная дата — асаблівая нагода, каб ажывіць у памяці гэта імя, узгадаць пра творчасць.

Калісьці Колас пісаў пра сябе і свайго сябра Купалу:  «Растуць два яблыкі на адной галінцы — і не зрастаюцца».

Кожны з іх — вялікі талент, у кожнага свой творчы лёс, але жылі яны ў адзін час і марылі аб адзіным — лепшым лёсе для сваёй краіны.

У Чашніцкай раённай бібліятэцы да святкавання 130-гадовага юбілею Якуба Коласа была прымеркавана выстава «Пясняр народных дум». Пройдзе вечар-партрэт «Славуты сын зямлі беларускай». У ходзе мерапрыемства размова пойдзе пра жыццё і творчасць  беларускага класіка Якуба Коласа. Прагучаць яго вершы.

Наведвальнікі гарадской бібліятэкі пазнаёмяцца з выставай «Зямля для ўсіх».  Тут таксама будзе наладжана літаратурна-музычная кампазіцыя «Як песня народа — неўміручы наш Колас». Акрамя гэтага, для вучняў старэйшых класаў пройдзе гульня «Хто хоча стаць дзесяцібальнікам».

Шырока адзначаецца 130-гадовы юбілей Якуба Коласа і Янкі Купалы ў Новалукомльскай дзіцячай бібліятэцы. На працягу года тут праходзіць  комплекс мерапрыемстваў. З творчасцю беларускіх пісьменнікаў можна пазнаёміцца на выставах «Славутыя імёны Беларусі» і «Грай, мая жалейка».

Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту былі наладжаны ранішнікі «Раніцай у нядзельку». Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавага з жыцця і творчасці класікаў. Яны прыйшлі ў захапленне ад паказу лялечнага тэатра «Казкі жыцця».

Старшакласнікі змогуць адправіцца ў святочнае падарожжа «Пуцявінамі Купалы і Коласа».

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *