На купальскі вечарок

Ёсць святы, якія дайшлі да нас з далёкіх-далёкіх часоў  дахрысціянскай пары.  Адно з іх, зразумела ж, Купалле. Ноч з 6 на 7 ліпеня як толькі ні называюць. І чароўнай, і цудоўнай, і нават лёсавызначальнай для кагосьці. Здаўна народ шанаваў звычаі. І зараз мы працягваем верыць у цуд, шукаем папараць-кветку. А дзяўчаты на купальскі вечарок яшчэ і варажбой займаюцца.
У Чашніках святкаванне Купалля даўно стала традыцыйным. Ужо колькі год не мяняецца і месца, дзе адбываюцца мерапрыемствы. Зноў сабраўся народ у зоне адпачынку, на беразе Улы. Зноўку гучалі тут песні, узнімалася да нябёс вогнішча. Арганізатары падрыхтавалі для шматлікай публікі тэатралізаванае прадстаўленне, конкурсную праграму. Не абышлося без атракцыёнаў, нават дэманстрацыя мультфільмаў была наладжана. Працавалі гандлёвыя рады. Свята пачалося ў 22 гадзіны. Купальскі вечарок, як і належыць, плаўна  перайшоў  у па-сапраўднаму чароўную  ноч.
Чашнічане і госці горада шчыра любяць святкаваць Купалле. На так званую «сістэму» людзі прыходзяць сем’ямі. Хоць і кажуць у народзе, што на Купала ночка мала. Затое якая яна — гэтая ночка!..  Больш такой не будзе. Да наступнага года.
Юрый Міхайлаў.

Ёсць святы, якія дайшлі да нас з далёкіх-далёкіх часоў  дахрысціянскай пары.  Адно з іх, зразумела ж, Купалле. Ноч з 6 на 7 ліпеня як толькі ні называюць. І чароўнай, і цудоўнай, і нават лёсавызначальнай для кагосьці. Здаўна народ шанаваў звычаі. І зараз мы працягваем верыць у цуд, шукаем папараць-кветку. А дзяўчаты на купальскі вечарок яшчэ і варажбой займаюцца.

Весела адсвяткавалі Купалле ў Чашніках. У Чашніках святкаванне Купалля даўно стала традыцыйным. Ужо колькі год не мяняецца і месца, дзе адбываюцца мерапрыемствы. Зноў сабраўся народ у зоне адпачынку, на беразе Улы. Зноўку гучалі тут песні, узнімалася да нябёс вогнішча. Арганізатары падрыхтавалі для шматлікай публікі тэатралізаванае прадстаўленне, конкурсную праграму. Не абышлося без атракцыёнаў, нават дэманстрацыя мультфільмаў была наладжана. Працавалі гандлёвыя рады. Свята пачалося ў 22 гадзіны. Купальскі вечарок, як і належыць, плаўна  перайшоў  у па-сапраўднаму чароўную  ноч.

Чашнічане і госці горада шчыра любяць святкаваць Купалле. На так званую «сістэму» людзі прыходзяць сем’ямі. Хоць і кажуць у народзе, што на Купала ночка мала. Затое якая яна — гэтая ночка!..  Больш такой не будзе. Да наступнага года.

Юрый Міхайлаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *