28.04.2026
Новости

Свята роднай мовы

  • 18 марта, 2014
  • 1 min read

Цэнтральная раённая бібліятэка працуе па мэтавай праграме “Давай ганарыцца, што мы — беларусы!”.  У сувязі з гэтым супрацоўнікі ўстановы надаюць асаблівую ўвагу патрыятычнаму выхаванню моладзі, адукацыі па пытаннях гісторыі, нацыянальнай культуры, ідэалогіі нашай краіны.

У рамках гэтай праграмы прайшла гульня-віктарына “Таямніцы беларускіх слоў”,  якая была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Галоўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 10 класа СШ №1 райцэнтра. Бібліятэкары цікавіліся ў школьнікаў веданнем гісторыі беларускага пісьменства, запазычаных слоў, лічэбніка. Самым займальным аказаўся конкурс беларускіх прыказак. Кожнаму ўдзельніку  неабходна было паказаць іх пантамімай, а астатнія павінны былі адгадаць. Атрымалася вельмі пазнавальна і весела.

Завяршылася гульня-віктарына падвя- дзеннем вынікаў і ўручэннем прызоў.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *