Наркотык — зло

Праблема наркотыкаў  з’яўляецца  адной з актуальных. Менавіта таму вядзецца барацьба з іх злоўжываннем i распаўсюджваннем. Гэтай праблеме было прысвечана мерапрыемства «Наркотык — знак бяды», якое прайшло ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў старэйшых класаў СШ №1 райцэнтра.

Школьнікам паведамілі пра ўздзеянне наркотыкаў на арганізм чалавека, пра адказнасць, якая прадугле-джана  за іх ўжыванне i распаўсюджванне.

Вучням было прапанавана прыняць удзел у конкурсах. Затым хлопчыкі i дзяўчынкі пазнаёміліся з тэматычнай выставай «Спыніся i падумай«.

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *