Жніво прыспешвае

55_1.1

Лета ў самым разгары. Сярэдзіна ліпеня. Асабліва напружаны час для працаўнікоў вёскі. Гаспадаркі яшчэ вядуць нарыхтоўку кармоў другім укосам траў, а ўжо прыспешвае, лічы, галоўная сельскагаспадарчая кампанія –  жніво.

Стала ўжо звыклым, што на працягу апошніх гадоў адным з першых у раёне пачынае ўборку хлеба ААТ «Вядрэнскае-Агра». Вось і сёлета акцыянернае таварыства яшчэ ў мінулую сераду стала ўбіраць, ізноў жа першым на Чашніччыне, азімую пшаніцу. Галоўны аграном ААТ У. У. Касцюкоў упэўнены, што час жніва настаў. Раіўся на гэты конт з кіраўніком гаспадаркі А. М. Хацкевічам. Тым болей, што клін у гэтым го-

дзе ў «Вядрэнскім-Агра» немалы – без уліку рапса трэба ўбраць 1905 гектараў зерневых і зернебабовых. Прытым каля тысячы гектараў – на сабальскім участку, што стварае пэўныя нязручнасці. Але да цяжкасцей хлебаробам не прывыкасць.

Пакуль ехалі на поле, Уладзімір Уладзіміравіч паведаміў пра тое, што тэхніку да жніва рыхтавалі з восені і зараз усе маючыя камбайны ў полі, што новая сушылка здольная да 210 тон зерня ў суткі прыняць, што ўкамплектавалі тэхніку вогнетушыцелямі, медыцынскай аптэчкай, а працаўнікі гаспадаркі азнаёмлены з тэхнікай бяспекі і ведаюць, што можна зарабіць, калі працаваць сумленна, што кормяць механізатараў добра два разы на дзень.

…Ва ўрочышчы Лапаціна  бліз Вялікай Вядрэні, на пшанічным полі, дзе мы і зрабілі здымак, на камбайне шчыравалі бацька і сын Варламавы. Парадавалі добры настрой хлебаробаў, іх жаданне працаваць сумленна, вынікова. Як і непрыхаваная іх радасць ад адчування асабістага дачынення да вялікага і значнага.

Пішу і радуюся за дырэктара  сельгаспрад-прыемства А. М. Хацкевіча, яго каманду, якія грунтоўна загадзя падрыхтаваліся да ўборачнай, пралічваюць кожны крок, урэшце, бачаць перспектыву.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *