03.11.2024
Новости

Свята першай баразны

  • 30 марта, 2015
  • 1 min read
Свята першай баразны

Изображепние 1278
Изображение 1650
Мінулая серада для працаўнікоў ААТ “Іванскі-Агра”, як і ўсіх хлебаробаў Чашніччыны, выдалася асаблівай. Адметнасць ёй надало тое, што менавіта тут, у адным з лепшых сельгаспрадпрыемстваў раёна, прайшло свята першай баразны, стаўшае стартам пасяўной кампаніі 2015 года.
… Ва ўрочышчы за вёскай Дзямідавічы бліжэй да паўдня ў той дзень на кароткі час было даволі шматлюдна з выпадку згаданага мерапрыемства. Як і спакон веку, у полі гучала музыка, дзяўчаты і хлопцы ў беларускіх нацыянальных касцюмах чыталі вершы, спявалі народныя песні, якія славяць родны край, чалавека працы – гаспадара гэтай зямлі, у якіх пажаданні плённай працы. У шарэнзе хлебаробаў – кіраўнікі, спецыялісты гаспадаркі, у асноўным вопытныя механізатары, за плячамі ў большасці з якіх не тое што адна, не адзін дзесятак падобных сельскагаспадарчых кампаній.
Вітаючы вяскоўцаў з пачаткам пасяўной-2015, дырэктар ААТ В. С. Унуковіч выказаў упэўненасць, што праведзеная напярэдадні вялікая падрыхтоўчая работа, памножаная на дысцыплінаванасць і адказнанасць кожнага, хто заняты на сяўбе, і ёсць асновай будучага ўраджаю. Віктар Сямёнавіч пажадаў працаўнікам моцнага здароўя і плёну ў працы.
Веру ў тое, што “Іванскі-Агра” правядзе пасяўную ў сціслыя тэрміны і якасна, выказаў і старшыня райвыканкама У. У. Булай. Падставай гэтаму – зладжаная работа калектыву акцыянернага таварыства.
Працаўнікам вёскі мы абавязаны хлебам на стале, нашым дабрабытам, адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама А. І. Кліцуноў. Іх нялёгкая праца заслугоўвае падзякі і павагі. Пажаданні Аляксандра Іванавіча хлебаробам – выніковай працы і багатага ўраджаю.
І вось В. С. Унуковіч, яго намеснік А. М. Прудзіннік, А. І. Кліцуноў, ветэран працы У. У. Ламач пераразаюць сімвалічную чырвоную стужку і даюць старт пасяўной-2015. Па даўняй традыцыі першыя зярнятккі жменяй з кошыка паклаў старэйшы хлебароб акцыянернага таварыства, механізатар з 31-гадовым стажам У. У. Ламач.
А ўжо праз хвіліну-другую спакой наваколля разбудзіў гул трактараў.
Хай будзе багатым ураджай 2015 года!

Михаил ДЕРЕВЯГО.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *