Свята кнігі

Тыдзень дзіцячай i юнацкай кнігi пад назвай «Кніга – твой сябра» праходзіў з 6 по 10 красавіка ў Чашніцкай дзіцячай бібліятэцы імя Янкі Журбы.
Пачаўся ён са святочнага панядзелка. Адзначаўся Дзень юбіляра «Казачная кpaiнa Г. Х. Андэрсана». Для вучняў чацвёртых класаў СШ №4 i гімназіі прайшла літаратурная гульня-віктарына «Лепшы ў свеце казачнік». Удзельнікамі прыгодніцка-забаўляльнай праграмы «Па дарогах казак» былі першакласнікі першай школы райцэнтра. У гэты дзень увазе наведвальнікаў бібліятэкі былі прадстаўлены выставы »У сяброўстве з добрай кнігай», «Сузор’е казачных герояў», «Кніжкіны імяніны» i «Жыў-быў казачнік».
Аўторак – пазнавальны. Адзначаўся Дзень здароўя «Здаровым быць – модна!». Члены клуба «Чамучка» пабывалі ў пазнавальным падарожжы «Я здароўе берагу – сам сабе я дапамагу».
Для пяцікласнікаў гімназіі прайшла вечарына «Формула здароўя». Шмат цікавай i патрэбнай інфармацыі чытачы знайшлі, пазнаёміўшыся з выставай «Азбука здароўя». У сераду прайшоў Дзень экалогіі «Вясна прыйшла – заспявалі птушкі». Для вучняў малодшых класаў чацвёртай школы бібліятэкары арганізавалі Гадзіну цікавых паведамленняў «Птушкі – нашы сябры». Шасцікласнікі гiмназii даведаліся шмат цікавага падчас пазнавальнай экахвіліны «Гэтыя незвычайныя птушкі». Увазе наведвальнікаў бібліятэкі была прапанавана выстава «Сто старонак пра звяроў i птушак».
У чацвер адбылося свята кнiгi «3бipaeм сяброў». Вучняў малодшых
класаў запрасілі ў гарадскі Дом культуры на тэатралізаванае прадстаўленне «Запрашэнне ў Казкаград для дзяўчынак i рабят».
Завяршылі Тыдзень літаратурная гадзіна «У Kpaiнe вясёлага дзяцінства» i паэтычная хвілінка па творчасці Янкі Журбы «Сонечная раніца». Была наладжана выстава аднаго жанру «Пад ветразем натхнення».
Вось такім быў мінулы тыдзень у Чашніцкай дзіцячай бібліятэцы.

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *