Categories: Новости

Свята кнігі

Тыдзень дзіцячай i юнацкай кнігi пад назвай “Кніга – твой сябра” праходзіў з 6 по 10 красавіка ў Чашніцкай дзіцячай бібліятэцы імя Янкі Журбы.
Пачаўся ён са святочнага панядзелка. Адзначаўся Дзень юбіляра “Казачная кpaiнa Г. Х. Андэрсана”. Для вучняў чацвёртых класаў СШ №4 i гімназіі прайшла літаратурная гульня-віктарына “Лепшы ў свеце казачнік”. Удзельнікамі прыгодніцка-забаўляльнай праграмы “Па дарогах казак” былі першакласнікі першай школы райцэнтра. У гэты дзень увазе наведвальнікаў бібліятэкі былі прадстаўлены выставы ”У сяброўстве з добрай кнігай”, “Сузор’е казачных герояў”, “Кніжкіны імяніны” i “Жыў-быў казачнік”.
Аўторак – пазнавальны. Адзначаўся Дзень здароўя “Здаровым быць – модна!”. Члены клуба “Чамучка” пабывалі ў пазнавальным падарожжы “Я здароўе берагу – сам сабе я дапамагу”.
Для пяцікласнікаў гімназіі прайшла вечарына “Формула здароўя”. Шмат цікавай i патрэбнай інфармацыі чытачы знайшлі, пазнаёміўшыся з выставай “Азбука здароўя”. У сераду прайшоў Дзень экалогіі “Вясна прыйшла – заспявалі птушкі”. Для вучняў малодшых класаў чацвёртай школы бібліятэкары арганізавалі Гадзіну цікавых паведамленняў “Птушкі – нашы сябры”. Шасцікласнікі гiмназii даведаліся шмат цікавага падчас пазнавальнай экахвіліны “Гэтыя незвычайныя птушкі”. Увазе наведвальнікаў бібліятэкі была прапанавана выстава “Сто старонак пра звяроў i птушак”.
У чацвер адбылося свята кнiгi “3бipaeм сяброў”. Вучняў малодшых
класаў запрасілі ў гарадскі Дом культуры на тэатралізаванае прадстаўленне “Запрашэнне ў Казкаград для дзяўчынак i рабят”.
Завяршылі Тыдзень літаратурная гадзіна “У Kpaiнe вясёлага дзяцінства” i паэтычная хвілінка па творчасці Янкі Журбы “Сонечная раніца”. Была наладжана выстава аднаго жанру “Пад ветразем натхнення”.
Вось такім быў мінулы тыдзень у Чашніцкай дзіцячай бібліятэцы.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

59 минут ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

1 час ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

2 часа ago

“Малая радзіма” и “Код молодости”. Какие локации будут работать на “Купалье” в Александрии

"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…

22 часа ago

Прямая линия с председателем райисполкома

20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…

1 день ago

Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…

1 день ago