Categories: Новости

“Казка — рухавік прагрэсу”


Так лічыць сучасная беларуская пісьменніца-казачніца Алена Масла. Адна з тых, што прыдаманы ёй, пачынаецца так: “Жыў-быў казачнік вольны, як вецер, гуляў ён па свеце, казкі ў мех збіраў. Ідзе лесам — сярод дрэў казку знойдзе, полем — у травах адшукае. Птушак, звяроў паслухае — пад завязку казак у мяху”.
Былы галоўны рэдактар дзіцячага часопіса “Бярозка” па-сапраўднаму апантана самымі юнымі чытачамі і слухачамі. Павучальных і забаўляльных гісторый ад Алены Масла хапіла ўжо на сем кніжак. А рухавая прыгожая жанчына не стамляецца. Разам з казкай падарожнічае па Беларусі, знаходзячы новыя сюжэты.
У чэрвені завітала ў Чарэю.
Цікавасць пісьменніцы да гэтага мястэчка Чашніччыны вядома. Карані Алены Сцяпанаўны ў Міёрскім раёне. Нарадзілася і расла ў вёсцы Мілашова. У даўнія часы Мілашова, як і Чарэя, належыла вядомаму роду Сапегаў. У 18 стагоддзі гаспадары гэтых зямель павінны былі прысягнуць на вернасць Кацярыне другой. Францішак Сапега, які ў той час наследваў абедзве вёскі, адмовіўся. За невялікі кошт маёмасць адкупіў Іосіф Мілаш — сакратар Францішка. Род Мілашаў быў вельмі таленавіты. Імёны двух яго прадстаўнікоў — Аскара і Чэслава — належаць сусветнай культуры. Першы — вядомы паэт і дыпламат — нарадзіўся ў Чарэі, другі — лаўрэат нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры — у Літве. Ободва Мілашы сябравалі, падтрымлівалі цесныя творчыя сувязі. Малодшы — пляменнік Аскара — лічыў дзядзьку сваім настаўнікам у жыцці і літаратуры. У 2011-м — юбілейным для Чэслава Мілаша годзе — Алена Масла распачала праект “Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні”. Мэта апошніх — знаёмства з асобамі Аскара і Чэслава Мілашаў, папулярызацыя творчасці славутых паэтаў-філосафаў, а таксама з творчай дзейнасцю людзей, народжаных на мілашаўскіх землях.
У Чарэю прыехала не адна. Разам з ёю мастачка, вядомы ілюстратар дзіцячых выданняў Аксана Аракчэева, дачка славутага мастака, кавалера ордэна Францыска Скарыны Барыса Аракчэева. Да сустрэчы з маленькімі чарэйцамі жанчыны ўжо паспелі папрацаваць у Мар’іна. Стагавалі сена, прыбіралі падворак. У доме бабулі, які вельмі любіў і шанаваў бацька, Аксана Ула- дзіміраўна марыць стварыць невялічкі музей.
Усё гэта для іх, маленькіх жыхароў вёскі, каб ведалі свае карані, землякоў, праславіўшых родны край. Зараз у мясцовай школе 23 вучні. 15 — наведваюць летні школьны лагер, яны цярпліва чакалі гасцей ва ўтульнай зале Чарэйскай бібліятэкі. Адчувалі адказнасць мерапрыемства.
Гутарку пачала мастачка.
Ад Аксаны Барысаўны вучні даведаліся пра новыя даслед- ванні, прысвечаныя творчасці Барыса Аракчэева, пра тое, што галерэя ў Крупках носіць яго імя, што ў наступным годзе будзе адзначацца 90-годдзе мастака. Народжаны ў Расіі, ён не раз прызнаваўся: Беларусь, менавіта Чашніччына, замяніла яму радзіму. Апошні прытулак мастака — гарскія могілкі, недалёка ад вёскі, дзе нарадзілася жонка. Наведванне іх стала часткай візіту Алены Масла і Аксаны Аракчэевай.
Можна сабе ўявіць, што прадчувалі вясковыя хлопчыкі і дзяўчынкі, калі ім паабяцалі сустрэчу з жывой казачніцай. Алена Сцяпанаўна падаравала маленькім слухачам вясёлае падарожжа ў казку. Чаго толькі не пабачылі і не пачулі!
Узяўшыся за справу, хуценька ператварыла звычайныя патэльню і лыжку ў чароўных істот, якім казачны лёс можа наканаваць шмат розных прыгод. Так, напрыклад, як атрымалася са звычайным пацуком, трапіўшым у вялікі мароз пад капот аўтамашыны і нарабіўшы яе гаспадарам тлуму. Сведкай гэтай жыццёвай гісторыі была Алена Масла. Вядома ж, звычайны пацук апынуўся ў казцы і стаў падарожнікам. Вось такі прагрэс атрымаўся! А колькі цікавага і вясёлага казачніца прыгадала пра сваё прозвішча! Дастанься яно каму-небудзь іншаму, той, мабыць, і засумаваў бы. Хто-небудзь, ды толькі не яна. Мякка пазласловіўшы ў адрас тых з беларусаў, хто замест Жаба пішацца Жабо, Масла — Масло, пісьменніца расказала, як весела ёй жывецца з прозвішчам Масла. Нават пасля замужжа дзявоцкае — не змяніла. “Навошта? — разважае яна, — майму мужу трэба зарабляць толькі на хлеб, кавалак масла заўсёды з ім”. А калі сустрэнуцца Булка з Маслам? І такое бывае не толькі ў казцы. Алена Сцяпанаўна прыгадала выпадак са свайго жыцця. Неяк перад самым эфірам захацела папярэдзіць работніка тэлебачання: ” Памятайце, я не Масло, а Масла”.”Не хвалюйцеся, — пачула ў адказ, — і я, ведаеце, не Булко, а Булка”. Так і выйшлі ў прамы эфір Булка з Маслам. Бутэрброд тэлегледачам вельмі спадабаўся.
Напрыканцы школьнікаў чакала віктарына, асноўны сэнс якой можна акрэсліць словамі “не маўчы па-беларуску”. Між іншым яны павінны былі адказаць і на пытанні, звязанныя з чарэйскім Мілашам. Платай юным эрудытам сталі сувеніры ад Алены Масла. Маленькія вяскоўцы аддзячылі пісьменніцы пастановай яе казкі “Лагодны воўк”. Шмат пажаданняў аб новых сустрэчах выказалі ўсе прысутныя пры развітанні. І яны абавязкова адбудуцца, бо казка — рухавік прагрэсу, а наша вёска вельмі чакае яго.

Ірына ТОРБІНА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

КГК выявил нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах госорганов

Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…

2 часа ago

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

8 часов ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

12 часов ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

12 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает !

Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…

14 часов ago

Пьяный посетитель кафе избил сотрудника из-за потерянного ключа

Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…

14 часов ago