Шчучын вітае гасцей
Дзень беларускага пісьменства ў гэтым годзе прымае горад Шчучын Гродненскай вобласці.
Урачыстае адкрыццё свята запланавана на 6 верасня, а напярэдадні, 5, верасня – адкрыццё пасля капітальнага рамонту Шчучынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Цёткі, міжнародны круглы стол з удзелам замежных і беларускіх пісьменнікаў, навукова-практычная канференцыя “Шчучынскя чытанні” і другое.
У праграме 6 верасня – пасадка Сада Малітвы каля храма Святога Міхаіла Архангела, у час урачыстага адкрыцця – уручэнне першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі, памятнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай “Дзень беларускага пісьменства”. Адметнай падзеяй стане прэзентацыя факсімільных выданняў Францыска Скарыны і перадача іх раённай бібліятэцы. Для ўдзельнікаў свята падрыхтавана шмат выставачных праектаў.