На планете Земля

000110242_m

ПАВЯЛІЧЫЦЬ УДВАЯ

Польшча павінна павялічыць амаль удвая колькасць сваіх узброеных сіл, каб супрацьстаяць ваенным пагрозам. Пра гэта заявіў у інтэрв,ю часопісу «Polska Zbrojna» міністр абароны краіны Антоній Мацарэвіч.
Кіраўнік Мінабароны нагадаў пра існаванне рэзалюцыі Сейма ад 1791 года, якая дазваляе павялічыць колькасць арміі да 100 тысяч чалавек, і адзначыў, што сёння гэты паказчык не перавышае 80 тысяч.

НОВЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ

Табліца Мендзялеева папоўнілася чатырма элементамі з 113-м, 115-м, 117-м і 118-м атамнымі нумарамі, паведамляе сайт Міжнароднага саюза тэарэтычнай і прыкладной хіміі. Элементам прысвоены часовыя назвы, а пастаянныя з,явяцца ў табліцы праз пяць месяцаў.

НАЗНАЧАНЫ ТРЭНЕРАМ

Зінедзін Зідан назначаны галоўным трэнерам іспанскага футбольнага клуба «Рэал». Кантракт разлічаны да 2018 года.

(Па матэрыялах прэсы)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *