Categories: Новости

Паэтычнае слова — іх жыцця аснова

SONY DSC

Сем гадоў пры Новалукомльскай гарадской бібліятэцы працуе паэтычнае аб’яднанне “Млын”. Узначальвае яго Н. Васілевіч. Загадчыца бібліятэкі – чалавек творчы, неардынарны. І аднадумцаў у яе хапае.
Усё пачалося 25 сакавіка 2009-га, калі чытачам і жыхарам горада было прапанавана прыняць удзел у Дні адчыненых дзвярэй “Тут словы прарастаюць, як трава”, які быў прымеркаваны да Міжнароднага дня паэзіі. Праходзіла сустрэча з паэтамі “Імправізацыя па матывах душы”. Вось так з’явілася паэтычнае аб’яднанне. Працу пачыналі восем чалавек, сёння налічваецца ўжо 19 аўтараў. І колькасць іх павялічваецца. Сталыя члены аб’яднання заўсёды рады новым творцам, якія валодаюць паэтычным словам. Узрост удзельнікаў вельмі разнастайны: ёсць паэт, якому сёння 87 гадоў, а ёсць і маладыя людзі, якім толькі 18. Калі казаць пра прафесійную занятасць, сярод удзельнікаў – бухгалтары, інжынеры, працаўнікі гандлю, тэхнікі-тэхнолагі і студэнты ВНУ.
На пасяджэннях аб’яднання паэты знаёміліся з творчасцю К. Бальмонта ў час вечара паэзіі “І перадам святую праўду века”, з вершамі І. Севераніна – на мерапрыемстве “Паэзіяй не можна наталіцца”. Шмат чаго даведаліся “млынаўцы” пра жыццё і творчасць М. Забалоцкага, Ю. Друнінай, А. Блока, Я. Янішчыц. Пасяджэнне, на якім паэты знаёміліся с жыццёвым і творчым шляхам Э. Асадава, было знята на відэа. А потым з’явіўся фільм “Аддаць сябе высокай мэце”. Асабліва цікава прайшлі вечары, прысвечаныя творчай спадчыне Я. Купалы “Душой я вольны чалавек!” і М. Танка “Вершы мае – часовыя прыстанішчы”. Таксама пранікліся новалукамчане паэзіяй К. Буйло, Р. Барадуліна, Г. Пашкова, Я. Журбы.
Удзельнікі аб’яднання сустракаюцца з жыхарамі інтэрната №4, з навучэнцамі дзяржпрафліцэя і вучнямі СШ №1 горада энергетыкаў. “Млынаўцы” бралі ўдзел у “Свяце куліча”, у канцэрце, прысвечаным 70-годдзю Вялікай Перамогі, выступалі ў гістарычным музеі з нагоды чарговай гадавіны вызвалення Чашніцкага раёна. З пачатку 2016 года адбыліся творчыя сустрэчы “Ізноў крылатасць набываеш”, “Я словам душу саграваю”, “Іду па вуліцы натхнення”, паэтычная старонка “Музыкі сумнай хвіліна” па творчасці М. Рубцова. 17 сакавіка адбылася прэзентацыя рамана Н. Васілевіч “День роз”.
Першую кнігу “млынаўцы” выпусцілі праз паўтара года з часу свайго заснавання. Сёння ў актыве аб’яднання – пяць зборнікаў вершаў і шаснаццаць аўтарскіх кніг. Гэтыя творчыя здабыткі ёсць у бібліятэках вобласці, ім заўсёды рады ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у розных гарадах Расіі. Адбыліся прэзентацыі кніг Г. Шнітко “Соловьиные берёзы”, Н. Скачко “Время”, “А. Губаравай “Родник души”, А. Кляшчонак “Наша жизнь” і іншыя.
Удзельнікі паэтычнага аб’яднання ў межах “Школы паэзіі”, якая працуе тры апошнія гады, пастаянна папаўняюць скарбонку сваіх ведаў па тэорыі вершаскладання. На кожным пасяджэнні “млынаўцы” звяртаюць увагу на тое, якой бывае рыфма, што такое рытм, вершаваны памер. Паэты прымалі ўдзел у абласных святах і конкурсах паэзіі, у іх актыве 12 дыпломаў. Традыцыйнымі сталі творчыя сустрэчы з членамі аб’яднання “Друць” (Талачын), з палачанамі з “Літаратурнага Каўчэга”. Прыязджалі госці з Мінска – удзельнікі народнага клуба “Натхненне”, налажана сувязь з паэтамі г. Лепеля (аб’яднанне “Выток”).
З лютага 2015 года два разы ў месяц “млынаўцы” сустракаюцца з наведвальнікамі аздараўленчага комплексу “Сасновы бор”, чытаюць свае вершы, спяваюць аўтарскія песні.
Вершы членаў аматарскага аб’яднання “Млын” друкаваліся на старонках розных газет і часопісаў. Па творах паэтаў створаны відэаролікі. Мінулым летам на канале радыё “Культура” выйшлі дзве перадачы пра работу аб’яднання і паэтаў. 12 жніўня 2015-га пастановай Міністэрства культуры аб’яднанне атрымала званне народнага.
Удзельнікі жывуць актыўна, творчасць дазваляе падтрымліваць пазітыў у жыцці. Шмат цікавых пасяджэнняў, выстаў і творчых сустрэч прайшло за час існавання “Млына”. І якой бы тэме яны не прысвячаліся, заўсёды праходзяць у цёплай, сяброўскай атмасферы.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

На Чашниччине активно привлекают население к занятиям спортом и физической культурой

Спорту в нашей стране уделяется огромное внимание. Вопросы о его развитии находятся на постоянном контроле.…

1 час ago

Состоится специализированная электронная ярмарка вакансий Чашникского района для инвалидов

23 мая 2024 г. с 10.00 до 12.00 состоится специализированная электронная ярмарка вакансий Чашникского района…

2 часа ago

Новые правила использования семейного капитала

В Беларуси с мая 2024 будет изменен подход к назначению и досрочному использованию многодетными семьями…

3 часа ago

Молодежь Чашниччины приняла участие в областной спартакиаде детско-юношеских спортивных школ

В Витебске состоялась областная спартакиада детско-юношеских спортивных школ Витебской области по легкой атлетике, среди юношей…

4 часа ago

Лукашенко требует от КГБ решительно пресекать деятельность иностранных спецслужб на территории Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко требует от КГБ решительно пресекать деятельность иностранных спецслужб на территории страны.…

20 часов ago

В КГК на контроле находятся вопросы оказания социальной помощи жителям республики

В Комитете на контроле находятся вопросы оказания социальной помощи жителям республики. Проводимыми контрольными мероприятиями в…

22 часа ago