Чашніцкая дзіцячая бібліятэка ім. Я. Журбы правяла тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі пад назвай «Мы ніколі не сумуем – з добрай кнігай мы сябруем»

IMG_6586
Чашніцкая дзіцячая бібліятэка ім. Я. Журбы правяла тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі пад назвай «Мы ніколі не сумуем – з добрай кнігай мы сябруем».
У панядзелак прайшоў Дзень пісьменніка «Хто нам кніжку напісаў?». На працягу дня працавалі выстава-свята «Именины книжки детской», выстава-асарці «Как это здорово – читать!», выстава-экспазіцыя «Сказочный мир Андерсена», а таксама выстава малюнкаў і выстава-прагляд. Для вучняў першай і чацвёртай школы бібліятэкары арганізавалі літаратурную гульню і вечарыну.
Аўторак быў аб’яўлены Днём казкі. Вучні пачатковых класаў розных школ горада адправіліся ў падарожжа па кніжнаму сусвету «Казачны калейдаскоп» і літаратурнае падарожжа па казках Г. К. Андэрсэна.
У сераду библіятэка прапанавала пазнавальныя гульні-віктарыны на экалагічную тэматыку «В царстве Флоры и Фауны», «Паутина», «Сохраним природу».
Чацвер запомніўся театралізаваным прадстаўленнем «У книги – День рождения, а у нас – День веселения!», якое ладзілася на сцэне Чашніцкага гарадскога Дома культуры. На свята кнігі завіталі вучні пачатковых класаў першай і чацвёртай школ райцэнтра, а таксама Чашніцкай гімназіі.
Загадчык дзіцячай бібліятэкі ім. Я. Журбы А. М. Александровіч назвала імёны лепшых чытачоў 2015 года. Імі сталі Яна Зуева, вучаніца 4 «Б» класа СШ№1, Анжэліка Ермашкевіч з 2 «А» класа гімназіі, Віка Падрэз і Карына Бакурына, вучаніцы 4 «Б» класа СШ №4. Дзяўчынкі атрымалі ў падарунак цікавыя кніжкі.
Хутчэй збірайцеся ў дзіцячую бібліятэку – аб’яўлен конкурс на лепшага чытача 2016 года.
Прадстаўленне падрыхтавала дзіцячая бібліятэка, тэатралізаваную частку – вучні школы №3, песні і танцы – кружкоўцы Цэнтра дзяцей і моладзі.
Казачныя героі Піпі Доўгаяпанчоха, Айбаліт, Рвака-кусака, Кот і Мышы і іншыя правялі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі гульні, узгадалі, што кніжкі трэба любіць і берагчы. Школьнікі паглядзелі ўрывак з відэаперадачы пра першыя кнігі і іх аўтараў.
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі завяршыўся нясумнай пятніцай, якая была аб’яўлена Днём фальклору. Гэты дзень напоўніўся святамі і замалёўкамі «Жавороночки весну кличут», «Белорусские народные праздники», гасцей бібліятэкі сустракала выстава-прысвячэнне «Сохраняя традиции предков».
Усе гэтыя мерапрыемствы, выставы і гульні падрыхтавалі бібліятэкары А. М. Александровіч, Л. Г. Шаламанава, Л. В. Сарокіна, І. У. Папко.

Кацярына БУРАК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *