Categories: Новости

Чашніцкая дзіцячая бібліятэка ім. Я. Журбы правяла тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі пад назвай “Мы ніколі не сумуем – з добрай кнігай мы сябруем”


Чашніцкая дзіцячая бібліятэка ім. Я. Журбы правяла тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі пад назвай “Мы ніколі не сумуем – з добрай кнігай мы сябруем”.
У панядзелак прайшоў Дзень пісьменніка “Хто нам кніжку напісаў?”. На працягу дня працавалі выстава-свята “Именины книжки детской”, выстава-асарці “Как это здорово – читать!”, выстава-экспазіцыя “Сказочный мир Андерсена”, а таксама выстава малюнкаў і выстава-прагляд. Для вучняў першай і чацвёртай школы бібліятэкары арганізавалі літаратурную гульню і вечарыну.
Аўторак быў аб’яўлены Днём казкі. Вучні пачатковых класаў розных школ горада адправіліся ў падарожжа па кніжнаму сусвету “Казачны калейдаскоп” і літаратурнае падарожжа па казках Г. К. Андэрсэна.
У сераду библіятэка прапанавала пазнавальныя гульні-віктарыны на экалагічную тэматыку “В царстве Флоры и Фауны”, “Паутина”, “Сохраним природу”.
Чацвер запомніўся театралізаваным прадстаўленнем “У книги – День рождения, а у нас – День веселения!”, якое ладзілася на сцэне Чашніцкага гарадскога Дома культуры. На свята кнігі завіталі вучні пачатковых класаў першай і чацвёртай школ райцэнтра, а таксама Чашніцкай гімназіі.
Загадчык дзіцячай бібліятэкі ім. Я. Журбы А. М. Александровіч назвала імёны лепшых чытачоў 2015 года. Імі сталі Яна Зуева, вучаніца 4 “Б” класа СШ№1, Анжэліка Ермашкевіч з 2 “А” класа гімназіі, Віка Падрэз і Карына Бакурына, вучаніцы 4 “Б” класа СШ №4. Дзяўчынкі атрымалі ў падарунак цікавыя кніжкі.
Хутчэй збірайцеся ў дзіцячую бібліятэку – аб’яўлен конкурс на лепшага чытача 2016 года.
Прадстаўленне падрыхтавала дзіцячая бібліятэка, тэатралізаваную частку – вучні школы №3, песні і танцы – кружкоўцы Цэнтра дзяцей і моладзі.
Казачныя героі Піпі Доўгаяпанчоха, Айбаліт, Рвака-кусака, Кот і Мышы і іншыя правялі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі гульні, узгадалі, што кніжкі трэба любіць і берагчы. Школьнікі паглядзелі ўрывак з відэаперадачы пра першыя кнігі і іх аўтараў.
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі завяршыўся нясумнай пятніцай, якая была аб’яўлена Днём фальклору. Гэты дзень напоўніўся святамі і замалёўкамі “Жавороночки весну кличут”, “Белорусские народные праздники”, гасцей бібліятэкі сустракала выстава-прысвячэнне “Сохраняя традиции предков”.
Усе гэтыя мерапрыемствы, выставы і гульні падрыхтавалі бібліятэкары А. М. Александровіч, Л. Г. Шаламанава, Л. В. Сарокіна, І. У. Папко.

Кацярына БУРАК.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. На районную Доску почета  занесены  22 представителя разных сфер

Главное богатство Чашниччины – трудолюбивые  люди, которые ежедневно вносят огромный вклад в развитие нашего края.…

45 минут ago

На Чашниччине прошло показное занятие  для председателей и специалистов сельисполкомов, ответственных за ведение воинского учета

В Чашникском районе  на базе Лукомльского дома культуры прошло показное занятие  для председателей и специалистов…

3 часа ago

КГК выявил нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах госорганов

Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…

17 часов ago

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

23 часа ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

1 день ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

1 день ago