22.04.2025
Новости

Флораўцы — выдатныя артысты

  • 3 мая, 2016
  • 1 min read
Флораўцы — выдатныя артысты

SAM_4480

І гэта яны даказалі на чарговым пасяджэнні народнага клуба “Флора”. Калектывам была зроблена пастаноўка казкі-перадзелкі “Курачка раба”. Мерапрыемства   прымеркавалі да Года культуры. Прысутныя  з задавальненнем паглядзелі пастаноўку і атрымалі зарад станоўчага настрою, бодрасці. Стаўшы  на пэўны час акцёрамі, гаспадыні, агароднікі, кветкаводы па–майстэрстку, з уласцівым ім пачуццём гумару выконвалі свае ролі.  А потым з добрым настроем прыняліся за абмеркаванне шэрагу пытанняў, запланаваных на час пасяджэння. Было што расказаць, чым падзяліцца. Як  рыхтаваць насенне да пасадкі, чым падкарміць расаду,  калі лепш высадзіць   у цяпліцу, адкрыты грунт? У кожнага за доўгі час працы на прысядзібных участках накапіўся  вопыт вырошчвання расады. Прымяненне пачутага дазволіць без страт вырасціць  экалагічна чысты і багаты ўраджай на сваіх сотках і захаваць яго.

Тамара ЯЗЁНАК.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *