Флораўцы — выдатныя артысты

SAM_4480

І гэта яны даказалі на чарговым пасяджэнні народнага клуба «Флора». Калектывам была зроблена пастаноўка казкі-перадзелкі «Курачка раба». Мерапрыемства   прымеркавалі да Года культуры. Прысутныя  з задавальненнем паглядзелі пастаноўку і атрымалі зарад станоўчага настрою, бодрасці. Стаўшы  на пэўны час акцёрамі, гаспадыні, агароднікі, кветкаводы па–майстэрстку, з уласцівым ім пачуццём гумару выконвалі свае ролі.  А потым з добрым настроем прыняліся за абмеркаванне шэрагу пытанняў, запланаваных на час пасяджэння. Было што расказаць, чым падзяліцца. Як  рыхтаваць насенне да пасадкі, чым падкарміць расаду,  калі лепш высадзіць   у цяпліцу, адкрыты грунт? У кожнага за доўгі час працы на прысядзібных участках накапіўся  вопыт вырошчвання расады. Прымяненне пачутага дазволіць без страт вырасціць  экалагічна чысты і багаты ўраджай на сваіх сотках і захаваць яго.

Тамара ЯЗЁНАК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *