«Пражытае жыццё»

Шмат розных талентаў у жыхароў лукомльскай зямлі. Хто спявае, хто займаецца навуковымі працамі. Жыхарка в. Дразды Ефрасіння Паўлаўна Рыдлевіч піша цудоўныя вершы пра каханне, прыроду, на ваенную тэму. Пісаць вершы яна пачала даўно, яшчэ калі вучылася ў тэхнікуме.
Ефрасіння Паўлаўна і на заслужаным адпачынку чытае шмат літаратуры на тэму вайны, цікавіцца спадчынай свайго народа. Пісаць вершы ёй у асалоду — яны дапамагаюць справіцца з адзінотай.
— Калі б была магчымасць выдаць свой зборнік, — прызнаецца жанчына, — то дала б яму назву «Пражытае жыццё».

Марыя Дайнакова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *