Святкуем Купалле з “Нерушам”
не і госці горада запрашаюцца ў зону адпачынку па вуліцы Урыцкага (так званая “сістэма”). Пачнецца свята ў 20.00 выступленнем фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Неруш».
Арганізатары абяцаюць шмат цікавага. Паплывуць па рацэ вянкі, вогнішча паднімецца да неба… Песні народныя загучаць. А хтосьці, магчыма, у чароўную ноч знойдзе тую самую папараць-кветку. І шчасце сваё знойдзе.
У выпадку непагоды мерапрыемства адбудзецца ў Чашніцкім ГДК.