Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у аграгарадку адзначаць як належыць. 3 ліпеня ў мясцовым Доме фальклору адбудзецца святочны канцэрт. На яго запрашаюцца ўсе жадаючыя. Таксама запланавана правесці мітынг-рэквіем. Вяскоўцы ўшануюць памяць ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, аддадуць даніну павагі вызваліцелям. Да помніка лягуць вянкі і кветкі.
На тэрыторыі Іванскага сельсавета пражываюць зараз трое ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай — Віктар Фёдаравіч Крэль з Красніцы, Васіль Навумавіч Царонак з Мядзведска і Міхаіл Аляксандравіч Брыль з Малой Вядрэні. Людзі гэтыя шаноўнага веку. Ім патрэбна ўвага. Ветэранаў не забываюць. Шэфства над імі трымаюць школы, дапамогу аказваюць сельвыканкам, гаспадаркі. Напярэдадні свята кожнага з шаноўных франтавікоў наведалі, яшчэ раз падзякавалі за мірнае неба.
Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.
Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…
10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…
Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…
22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…