Categories: Новости

“Зажынкі” – у Красналуках


Першымі ў раёне ўборку збожжавых распачалі ў КУСГП “Красналуцкае”. Па традыцыі сумесна з культработнікамі сельскія працаўнікі наладзілі свята “Зажынкі”. Беларускі народ з даўніх часоў шанаваў маці-зямельку, ласкава называў яе карміцелькай.
На полі, каля цэнтральнай сядзібы, пелі песні, праводзілі абрады, хлебаробам уручылі духмяныя караваі і снапы як сімвал новага ўраджаю. Наперадзе ў працаўнікоў — па-сапраўднаму гарачыя дзянькі. Трэба як мага хутчэй і якасна абмалаціць шчодрыя нівы.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Косаў падчас “Зажынак” пажадаў хлебаробам поспехаў. Ад іх добрасумленнай працы многае залежыць. Ёсць упэўненасць, што экіпажы камбайнаў, вадзіцелі, спецыялісты, работнікі зернесушыльных комплексаў са сваёй задачай справяцца на выдатна. Дарэчы, у КУСГП маюць у распара-джэнні шэсць камбайнаў.
Праца хлебаробская заўжды займала сваё пачэснае месца. Падчас святкавання “Зажынак” гэта падкрэслівалася неаднаразова. Кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Касцюкоў паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб годна завяршыць жніво. Маладому дырэктару жнеі ўручылі першы зажыначны сноп і каравай.
Святы “Зажынак” хутка пройдуць ва ўсіх гаспадарках раёна. Пажадаем хлебаробам шчодрых ніў і спрыяючага надвор’я.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко подписал указ о повышении трудовых пенсий с 1 сентября

Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…

6 часов ago

Долгожданное возвращение домой

10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…

6 часов ago

Лучшие комбайнеры на 24 августа 2026

Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…

6 часов ago

В Березинском заповеднике прошел VII фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока»

22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…

16 часов ago