08.11.2024
Общество

І наш гудзе кірмаш…

  • 18 октября, 2016
  • 0 min read
І наш гудзе кірмаш…

izobrazhenie-7314

У мінулыя суботу і нядзелю шумна было ў Новалукомлі і райцэнтры. 15 і 16 кастрычніка прайшлі традыцыйныя для такой пары кірмашы. Сваю прадукцыю прапаноўвалі ў гэтыя дні ўсе, каму належыць. Загадзя паклапаціліся  сельгаспрадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, дачнікі і, зразумела, гандлёвыя арганізацыі. Вялікі выбар садавіны і агародніны, прамысловых і харчовых тавараў. Усё сканцэнтравана ў адным месцы. Вось чым прывабны кірмаш. Кожны можа купіць тое, што яму патрэбна. І большасць тавараў, так бы мовіць, — па кішэні.

Не дзіва, што ў горадзе энергетыкаў і ў райцэнтры расшыраныя восеньскія кірмашы выклікалі вялікую цікавасць. Традыцыйныя базарныя дні ператварыліся ў святочныя. Гучала музыка, выступалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, былі арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы,  разыгрывалася латарэя. Народ асабліва цікавіўя садавінай і агароднінай, мясной прадукцыяй. Хтосьці нёс саджанцы, хтосьці набыў сельгасінвентар для наступнага сезона.

Бульба, морква, капуста — не абыдзецца  стол без агародніны. Зерне, мяса, мёд, рыба таксама патрэбны. Набывалі неабходны тавар нашы землякі і весяліліся. Шматлюдна было падчас розыгрышу латарэі. Прызоў было загатоўлена нямала.

Культработнікі зрабілі ўсё магчымае, каб расшыраныя кірмашы запомніліся людзям. Спявалі, танцавалі, весялілі публіку. Прыходзілі новалукамчане і чашнічане на базар, а станавіліся адначасова ўдзельнікамі свята. Калі яшчэ пабачыш такое? Толькі ў шчодрыя кастрычніцкія дні, калі настае час кірмашоў.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *