Categories: Общество

Светлы вобраз твой, матуля…

Пашанцавала ёй, Соф’і Ахрэмаўне Цюхай з Красналук. Хіба знойдзеш на белым свеце чалавека багацейшага за яе?..  Маці-гераіня. Семярых дзяцей выгадавала. Не жарты. Зараз хата не пустуе. Дочкі, сын прыязджаюць, унукі не забываюць. Праўнукі ўжо пайшлі ў бабы Соф’і. Кожнага госця дарагога за стол пасадзіць, выслухае, парадзіць, паспачувае ці парадуецца, зразумее, нарэшце.

Пашанцавала ёй двойчы, бо Соф’і Ахрэмаўне Бог даў добрую душу і шчырае сэрца. Вялікае шчасце — быць добрым, жыць з усмешкай на твары, умець радавацца кожнаму дню.

Хоць і няпростым было жыццё. Нарадзілася ў Лужках. Рана асірацела. Расціла яе родная цётка. Пераехала Соф’я ў Гараўкі, калі ёй гадоў шэсць-сем было — не больш. Так і расла. Потым выйшла замуж за суседскага хлопца. Пайшлі дзеці…

З мужам Васілём Ільічом нарадзілі і выгадавалі семярых. Такіх дзяцей, за якіх не сорамна, якія зараз — трывалая апора ў жыцці і светлая яго частка. На жаль, гаспадара амаль адзінаццаць гадоў, як пахавалі. Але ж ніколі адна не застанецца гаспадыня. Валянціна, старэйшая дачка, жыве ў Чашніках. Тут жа, у райцэнтры, даўно прапісалася і Мая. Таня — у Віцебску, Святлана — новалукамчанка. Людміла прыязджае ў госці з Барысава, а адзіны сын Васіль — жыхар сталічны. Нарэшце, малодшую, Алену, лёс закінуў у Жодзіна. Усе дзеці — людзі сямейныя. Пятнаццаць унукаў — вось іх падарунак любімай маці.

Муж Васіль быў механізатарам, а жонка расціла дзяцей. Пазней паспела папрацаваць у палявой брыгадзе саўгаса «Красналуцкі», на іншых участках — стаж  зарабляла. Сям’я доўгі час жыла ў Гараўках. У невялічкай хаце ўсім хапала месца. У 1986-м пераехалі ў Красналукі. Саўгас вы-дзеліў новы дом.

Мець семярых дзяцей у сям’і — сапраўдны гераізм. Праўда, пра гэта ў былыя часы ніхто не думаў. Людзі проста жылі і працавалі. Вядома ж, даводзілася трымаць і гаспадарку.

З гордасцю расказвае маці-гераіня (вядома ж, жыхарка Красналук была ў свой час узнагароджана адпаведным ордэнам) пра дзяцей сваіх. Ёсць чым ганарыцца.

Эх, імклівае жыццё! Гады, гады… А Соф’я Ахрэмаўна ўсё яшчэ трымае кароўку. Сена купіла на зіму. Жыве бабуля  паўсядзённымі клопатамі. На здароўе, што важна, улічваючы ўзрост, асабліва не скардзіцца.  Яна застаецца любімай маці, бабуляй і руплівай гаспадыняй. Соф’я Ахрэмаўна Цюхай з тых сціплых працаўніц і   гераічных жанчын, распавядаючы пра якіх слова Маці хочацца пісаць з вялікай літары.

Светлы вобраз твой, матуля… З надыходзячым святам вас, дарагія і любімыя нашы жанчыны. З Днём маці вас!

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Виктор Азарёнок поздравил жителей Чашникского района с Днем победы

Дорогие ветераны Великой Отечественной войны! Дорогие жители Чашникского района! Сердечно поздравляю вас с Днем Победы.…

21 час ago

Школьников познакомили с пасхальными традициями

В светлую Седьмицу, первую неделю после Пасхи, в филиале “Чашникская районная детская библиотека имени Янки…

22 часа ago

Член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь поздравил жителей района с Днем Победы

Уважаемые жители Чашникского района! Примите искренние поздравления со всенародным праздником — Днем Победы. Это день…

23 часа ago

Руководство района поздравило жителей и ветеранов с Днем Победы

Дорогие ветераны и жители Чашникского района! Примите сердечные поздравления с Днем Победы. В этот день…

1 день ago

О войне и Победе с гимназистами говорили библиотекари

В преддверии 9 мая в филиале «Чашникская районная детская библиотека имени Янки Журбы» в рамках…

2 дня ago

Лукашенко раскрыл подробности внезапной отработки вопросов применения нестратегического ядерного оружия

Президент Беларуси Александр Лукашенко на торжественном собрании по случаю Дня Победы раскрыл подробности внезапной проверки средств - носителей нестратегического…

2 дня ago