У мінулую суботу ў маляўнічым кутку Прыдзвінскага краю, у горадзе Сянно, прайшоў традыцыйны абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016»

izobrazhenie-2255 izobrazhenie-2282

У мінулую суботу ў маляўнічым кутку Прыдзвінскага краю, у горадзе Сянно, прайшоў традыцыйны абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016».

Удзел у святочных мерапрыемствах прынялі і прадстаўнікі нашага раёна на чале з выконваючым абавязкі старшыні райвыканкама М. І. Мільчаніным. У складзе дэлегацыі Чашніччыны — кіраўнікі, спецыялісты і радавыя працаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, райсельгасхарчу, абслугоўваючых арганізацый  — тыя, хто сваёй руплівай працай мацаваў харчовую бяспеку краіны, хто пры-клаў шмат намаганняў, каб на нашым стале быў багаты каравай.

Гасцінныя гаспадары сустракалі нашых землякоў, прадстаўнікоў другіх раёнаў хлебам-соллю, чыталі вершы і пелі песні пра Беларусь, родны кут, славілі чалавека працы, сардэчна запрашалі на свята.

Горад Сянно сустракаў удзельнікаў «Дажынак-2016» абноўленым да непа- знавальнасці, мноствам рознакаляровых сцяжкоў, шароў і транспарантаў, адпавядаю- чай моманту музыкай. Уражвала безліч выставак, майстар-класаў, прэзентацый, інтэрактыўных пляцовак, гандлёвых кропак. Адметнымі падзеямі свята стала адкрыццё фантана «Молодожёны», Палаца ўрачыстых абрадаў, фізкультурна-спартыўнага комплексу з удзелам старшыні Віцебскага абл- выканкама М. М. Шарснёва, старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Л. В. Анфімава, міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А. Л.  Сліжэўскага, дэпутата Дзяржаўнай Думы Расіі М. С. Валуева, іншых адказных асоб. Адным словам, праграма фестывалю-ярмаркі была насычанай, яркай і змястоўнай.

Цёпла вітаў удельнікаў мерапрыемства падчас урачыстага адкрыцця фестывалю-ярмаркі «Дажынкі-2016» старстаршыня аблвыканкама М. М. Шарснёў. Мікалай Мікалаевіч шчыра дзякаваў працаўнікам вёскі за самаадданую працу, уклад Прыдзвінскага краю ў агульнарэспубліканскі каравай. Сёлетнія ўмовы надвор’я, асабліва ў час уборкі хлеба, патрабавалі вытрымкі, вялікага напружання сіл. Чэсць і хвала тым, хто, пераадольваю- чы цяжкасці, дабіўся лепшых вынікаў. Пераможцам спаборніцтваў Мікалай Мікалаевіч уручыў прэміі.

Было ў гэты дзень шмат другіх узнагарод і падарункаў, ушанаванне працаўнікоў вёскі было працяглым і сведчыла аб удзячнасці лю- дзям, іх нялёгкай працы на зямлі.

Радавалі жыхароў і гасцей Сянно на «Дажынках» і чашнічане. Годна прадстаўлялі раён нашы знакамітыя майстры, чаго толькі быў варты майстар-клас ад Т. А. Худзяковай. Не дзіва, што тут затрымліваліся не на хвіліну і не на дзве, цікавячыся сакрэтамі майстэрства, жадаючы набыць памятны сувенір.

Мнагалюдна было і на «Чашніцкім падворку». З нацыянальным каларытам аформлены, з густам упрыгожаны, ён стаў месцам адпачынку для шматлікіх удзельнікаў свята. Смачна падмацавацца, пасядзець і паслухаць у жывым выкананні добра вядомыя песні — хіба не ў радасць!

Увогуле, кожны, хто прыняў удзел у мерапрыемстве, знайшоў сабе занятак па душы, атрымаў сапраўднае задавальненне.

Міхась ДЗЕРАВЯГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *