Categories: Общество

Заслужылі падзякі і ўзнагароды

У мінулую сераду ў Віцебску адбылося пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, на якой падводзіліся вынікі выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, аналізаваўся стан ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах арганізацый вобласці і па месцы жыхарства.

Было адзначана, што прайшоўшыя выбары прадэманстравалі ўзросшую актыўнасць   назіральнікаў  пры пэўнай тэндэнцыёзнасці ў іх дзеяннях, што важнай са-стаўляючай выбарчай кампаніі стала арганізацыя інфармацыйнага забеспячэння выбараў. У далейшым важна інфармацыйна-тлумачальную работу весці на яшчэ больш высокім узроўні, актыўней выкарыстоўваць магчымасці грамадскіх арганізацый, дэпутатаў, праблемы людзей вырашаць прадметна, працаваць на іх папярэджанне.

Спрыяць паляпшэнню ідэалагічнай работы будзе і адрасная работа з насельніцтвам, асабліва з моладдзю, у праблемных працоўных калектывах, дзе грамадская актыўнасць іх членаў жадае лепшага. На карысць справе ўзаемадзеянне з грамадскімі аб’яднаннямі, стварэнне ўмоў матэрыяльнага заахвочвання работнікаў і многае другое.

Гэта ў ходзе пасяджэння  падкрэсліваў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Г. М. Ягораў.

А крыху пазней у Віцебскім дзяржаўным музыкальным каледжы імя Салярцінскага ўшаноўвалі лепшых работнікаў культуры Прыдзвінскага краю. Нам жа прыемна адзначыць, што сярод узнагароджаных — і прадстаўнікі нашага раёна. Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўлена за добрасумленную працу і ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў загадчыку Новалукомльскай дзіцячай бібліятэкі Марыне Міхайлаўне Зубранковай, уручыў яе намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь В. М. Чэрнік.

Ганаровай граматай Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм у рабоце ўзнагароджана дырэктар Чашніцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Святлана Васільеўна Міцькавец.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

4 часа ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

4 часа ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

5 часов ago

“Малая радзіма” и “Код молодости”. Какие локации будут работать на “Купалье” в Александрии

"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…

1 день ago

Прямая линия с председателем райисполкома

20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…

1 день ago

Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…

1 день ago