Categories: Новости

Без мінулага няма будучыні…

Краязнаўчая работа, патрыятычнае выхаванне моладзі — галоўныя накірункі работы Чашніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
З мэтай стварэння цэласнай сістэмы патрыятычнага выхавання моладзі, знаёмства з гісторыяй, нацыянальнай культурай, ідэалогіяй нашай краіны, выхавання любові да Радзімы, павагі да гераічнага мінулага ва ўстанове распрацавана праграма “Давай ганарыцца, што мы беларусы”.
Бібліятэкары не толькі збіраюць матэрыял краязнаўчага характару, але і вядуць актыўную прапаганду ведаў сярод падлеткаў.
Штогод арганізуюць гістарычныя экскурсы, літаратурныя вандроўкі, вечары-сустрэчы, урокі радзімазнаўства, гадзіны народнай спадчыны, экаінфарміны і іншыя.
Рэгулярна ў бібліятэцы праходзяць выставы-экспазіцыі, творчыя сустрэчы з майстрамі народных рамёстваў і проста таленавітымі людзьмі, апантанымі сваёй працай. Да гэтых сустрэч заўсёды афармляюцца тэматычныя выставы з іх вырабамі. Самі ўмельцы расказваюць пра сябе, даюць практычныя парады.
Так, зараз у чытальнай зале бібліятэкі аформлена выстава “Звалка старажытнасці”. Экспанаты, змешчаныя на ёй, адлюстроўваюць побыт продкаў. Тут прадстаўлены не толькі літаратурныя выданні, а і гаспадарчыя прадметы, якімі карысталіся нашы бабулі і дзядулі.
Той, хто ўжо наведаўся на выставу, дзяліўся, што па-новаму адкрыў для сябе мінулае, атрымаў шмат прыемных уражанняў.
Дарэчы, выстава будзе працаваць яшчэ ўвесь студзень. Прыходзьце, вам будуць рады.

Тамара ЯЗЁНАК.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко подписал указ о повышении трудовых пенсий с 1 сентября

Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…

3 часа ago

Долгожданное возвращение домой

10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…

3 часа ago

Лучшие комбайнеры на 24 августа 2026

Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…

3 часа ago

В Березинском заповеднике прошел VII фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока»

22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…

13 часов ago