Categories: Новости

На беразе Павульскага возера (у вёсцы Навасёлава) адбылося свята

Калядныя гулянні нарэшце скончыліся. З даўніх часоў беларусы святкавалі на працягу двух тыдняў. Хадзілі па хатах, пелі песні, жартавалі. Кожны дзень напаўняўся радасцю. І так — да самага сходу Калядаў.
Чашніцкая раённая арганізацыйная структура дабравольнага таварыства са-дзейнічання арміі, авіяцыі і флоту вырашыла па-спрыяць адраджэнню народнай традыцыі. 21 студзеня на беразе Павульскага возера (у вёсцы Навасёлава) адбылося свята. Сюды з’ехаліся прадстаўнікі працоўных калектываў, каб праводзіць належным чынам Каляды. Разам з ДТСААФ мерапрыемства ладзілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ААТ “Проземле-Агра”, ФАЦ “Венера”. Атрымалася вельмі змястоўна і цікава.
Гасцей сустракалі казачныя персанажы. Былі, вядома ж, і Дзед Мароз са Снягуркай, Каза, Баба Яга. Усе яны сумаваць удзельнікам свята не далі. Прыйшлося народу і песні калядныя пець, і хараводы вадзіць, і ў жартоўных конкурсах браць удзел. Пабегалі, папрыгалі — прыйшоў час і паласавацца. Для ўдзельнікаў свята наварылі юшкі са свежай рыбы, можна было папіць чаю. А колькі задавальнення атрымалі тыя, хто пракаціўся на санях! Пакіраваць гарэзлівым конікам не кожны дзень выпадае магчымасць.
На беразе Павульскага возера Чашніцкая раённая арганізацыйная структура ДТСААФ пабудавала сядзібу. Пакуль яшчэ аб’ект аграэкатурызму не адчыніў дзверы. Аднак гэта пытанне часу. Неўзабаве дадзенае месца стане сапраўднай Меккай для турыстаў. Можна не сумнявацца. Пакуль жа адбылася своеасаблівая рэпетыцыя. Свята на Павульскім возеры атрымалася на славу. Павесяліўся народ і праводзіў Каляды. Як кажуць, да новых сустрэч!

Юрый МІХАЙЛАЎ.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко подписал указ о повышении трудовых пенсий с 1 сентября

Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…

2 часа ago

Долгожданное возвращение домой

10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…

2 часа ago

Лучшие комбайнеры на 24 августа 2026

Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…

3 часа ago

В Березинском заповеднике прошел VII фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока»

22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…

12 часов ago