У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла краязнаўчая вандроўка “Как в крещенский вечерок…”, прымеркаваная да свята Нараджэння Хрыстова. Былі запрошаны чытачы, маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “ТЦСАН Чаш-ніцкага раёна”, члены народнага круба “Флора”. Мерапрыемства пачалося з благаславення іерэя Сергія храма Ператварэння Гасподняга г. Чашнікі. Ён расказаў пра Каляды як самае містычнае са свят старажытных славян, пра вытокі і той асаблівы настрой, які дазваляў людзям у гэты перыяд больш часу аддаваць адпачынку, малітвам, каб наступным годам мець добрыя ўраджай і здароўе.
У сваю чаргу бібліятэкары адзначылі, што асаблівае месца ў святкаванні Калядаў адводзілася сталу і стравам. Адна з самых яркіх традыцый, што дайшла да нас, — калядаванне. Лічылася, што толькі вяселле, шумлівыя гульні могуць напалохаць злыдняў, аберагчы ад іх людзей. Моладзь збіралася разам, пераапраналася ў татэмных жывёл і хадзіла па хатах, іграючы на музычных інструментах і спяваючы песні з пажаданнямі лепшага, услаўляючы сілы святла.
Гасцям было прапанавана паглядзець урывак з абраду “Каляда” ў выкананні ансамбля “Верасень” савета ветэранаў і работнікаў бібліятэкі. А потым гаспадар з гаспадыняй запрасілі прысутных да святочнага стала частавацца каляднымі стравамі. Гасцей забаўлялі гульнямі, віктарынамі, прапаноўвалі загадкі, прымаўкі, прыказкі, знаёмілі з прыкметамі, звязанымі з зімовымі святамі, спявалі беларускія народныя песні. Ала Васільеўна Гурко прачытала свае вершы “Са святам”, “Вясна” і іншыя. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Ішла Каляда”.
Тамара ЯЗЁНАК.
Кормовая база — фундамент успешного молочного животноводства. В ОАО «Проземле-Агро» к ее созданию подходят с…
Доступно, наглядно и эмоционально – так проходят занятия на базе центра профилактики «Альтернатива» в городе…
Летний водоем – прекрасное место для отдыха, но вода не прощает беспечности. МЧС напоминает: большинство…
В летнем лагере средней школы №4 г. Чашники прошла вдохновляющая встреча в рамках республиканской акции…
11 июня лагерь «Чайка» посетила хореограф Наталья Николаевна Томашева-Стаин! Встреча в рамках акции «Шаг к…