28.04.2026
Новости

Конкурс “Жывая класіка”

  • 17 марта, 2017
  • 1 min read
Конкурс “Жывая класіка”


Штогод у Дзень беларускага пісьменства падводзіліся вынікі і ўзнагароджваліся пераможцы конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. З улікам таго, што ў краіне ў гэтым годзе святкуецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, конкурс мае статус рэспубліканскага.
У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, удзел у якім бяруць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей, моладзь усёй Беларусі.
Дэвіз конкурсу — “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”. Асноўнымі мэтамі з’яўляюцца павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошук і падтрымка таленавітай моладзі і іншыя.
Конкурс праводзіцца на працягу года. Першы этап — ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі з 1 па 31 сакавіка, другі — раённы — з 1 по 30 красавіка, трэці — абласны (Мінскі гарадскі) з 1 па 31 мая.
Па выніках абласнога этапу конкурсу лепшыя юныя чытачы краіны стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага, які адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *