Чытаем пра вайну

Раённая бібліятэка запрашае на мерапрыемства «Беларусь мая, ты стала зноў прыгожай і свабоднай». Падчас яго бібліятэкары нагадаюць пра важнейшыя ваенныя падзеі, успомняць юных герояў вайны. У бібліятэцы арганізавана выстава «Нельга забыць», якая ўключае творы беларускіх пісьменнікаў пра Вялікую Айчынную вайну.
* * *
Чашніцкая гарадская бібліятэка да Дня Перамогі арганізуе тэматычную паліцу «Паэзія Перамогі». На выставе чытачы знойдуць зборнікі вершаў і перыядычныя выданні, прысвечаныя святу.
* * *
У дзіцячай бібліятэцы імя Янкі Журбы пройдзе гістарычны каляндар с мульціпрэзентацыяй «Не забывайце грозныя гады!». Для юных чытачоў наладжана выстава «Памяць расцвіла салютамі Перамогі».
* * *
Новалукомльская дзіцячая бібліятэка арганізуе выставы «З Днём Перамогі», «І было герою — трынаццаць». Тут будзе наладжаны армейскі аганёк «Гэта памяць нам з табой патрэбна». Спецыяльна для гэтага мерапрыемства будуць аформлены фота-здымкі.
У бібліятэцы будзе наладжана патрыятычная акцыя «Чытаем дзецям пра вайну».
* * *
У Новалукомльскай гарадской бібліятэцы пройдзе мерапрыемства «Мы пямятаем, мы ганарымся». Тут таксама будзе наладжана выстава «Няхай не зарубцоўваецца памяць» .

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *