Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Рэспубліканская акцыя з такой назвай стартавала 1 чэрвеня. Яе заснавальнікамі выступілі міністэрства інфармацыі, міністэрства адукацыі, ГА «Беларускі саюз жанчын», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Мэтай акцыі з’яўляецца ўзмацненне выхаваўчай ролі і значэння кнігі ў перыяд летніх канікулаў. Праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя прэзентацыям кніг дзіцячых аўтараў, у бібліятэках, аздараўленчых лагерах, цэнтрах творчасці.
Новалукомльская дзіцячая бібліятэка арганізавала адчыненую дзіцячую пляцоўку «Лета — лепшых кніг пара».
Падвядзенне вынікаў акцыі плануецца правесці ў рамках Дня беларускага пісьменства 2 верасня ў Полацку.

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *