Запрашае «SPRAVA»

Як паведамлялася ў суботнім нумары газеты ад 18 ліпеня 2017 года, у вёсках Белая Царква і Чарэя пройдзе фестываль «SPRAVA» , які аб’яднае архітэктараў, рамеснікаў, гісторыкаў, мастакоў, музыкантаў і гасцей для збудавання невялікіх архітэктурных аб’ектаў вакол Чарэйскага возера. Група нямецкіх столяраў і валанцёраў узвядзе сцэну без падмурка, якая затым будзе выкарыстоўвацца як месца правядзення розных культурных мерапрыемстваў. Будаваць яе плануецца ў дні фэста. Запуск пляцоўкі адзначыцца канцэртам і дыскатэкай з удзелам беларускіх музыкаў: «SUMA», «Port Mone», «DJ Stereobeaver», хор «Salutaris».
Фестываль пройдзе з 9 па 13 жніўня. Жадаючыя змогуць жыць у палатачным лагеры на фестывальным паўвостраве. Палаткі, посцілкі і спальныя мяшкі можна ўзяць напракат. Заезд будзе ажыццяўляцца па квітках.
У праграме майстар-класы па лэнд-арту, кірмаш эка-ежы ад мясцовых жыхароў, французская кухня ад Барыса Буаняра, школа архітэктурнага мыслення для дзяцей, розныя экскурсійныя туры і многія іншыя цікавыя мерапрыемствы. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на афіцыйным сайце фестывалю www.spravafestival.by.

Варвара ЮРКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *