Жыве беларуская кніга

У пачатку года ў дзяржаўнай установе культуры «Чашіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» быў распачаты літаратурна-асветніцкі праект «Будзе жыць беларуская кніга — будзе жыць Беларусь…», прысвечаны  500-годдзю  беларускага кнігадрукавання.  Былі запланаваны конкурсы на лепшае афармленне інавацыйнай выставы і дзіцячых малюнкаў «Наш Скарына». Таксама бібліятэкары  раёна прынялі ўдзел у абласным конкурсе на лепшую самаробную кнігу.

У намінацыі  «Лепшае мастацкае афармленне твораў дзіцячай літаратуры » была прадстаўлена  самаробная кніга вершаў для дзяцей Янкі Журбы, выканананая  з разнастайнага матэрыялу: фетр, тканіна, каляровы картон і папера.  Таксама былі выкарыстаны такія метады дэкаратыўна -прыкладнога мастацтва, як   выцінанка, аплікацыя, вышыўка крыжыкам, вязанне кручком. Аўтары — работнікі  дзіцячай бібліятэкі-філіяла №1 г. Чашнікі — загадчык установы Алена Александровіч і бібліятэкар Ларыса Шаламанава.

Кніга легенд і паданняў Чашніччыны, дзе змешчаны цікавыя гістарычныя звесткі,  вершы мясцовых аўтараў,  была заяўлена ў намінацыі  «Лепшае мастацкае афармленне кнігі краязнаўчага накірунку».  Яна пад назвай «Чашніччына — край таямніц» пабачыла свет дзякуючы загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Ірыне Люсінай і бібліятэкару Іне Бойка.  Падчас стварэння выкарыстоўваліся разнастайныя прыродныя матэрыялы, аплікацыя з саломкі, фларыстыка, саломапляценне, маляванне акварэллю і лепка з цеста. Да кнігі мелася дапаўненне — куфар з элементамі дэкору з саломкі і бяросты.

За перамогу ў намінацыі  «Лепшае мастацкае афармленне твораў беларускай літаратуры»  таксама змагаюцца і вясковыя бібліятэкары — загадчыца  бібліятэкі-філіяла №17 Чырвонай Раніцы Алёна Мядзюк і бібліятэкар Таццяна Гурко.  Іх калектыўная работа — кніга вершаў Янкі Журбы «Я рос сярод красы прыроды». Вышыўка крыжыкам, джутавая філігрань, макрамэ, маляванне акрылавымі фарбамі на тканіне — гэта далёка не ўсё з выкарастанай мастрамі тэхнікі. Яны  для сваёй кнігі  таксама зрабілі незвычайны футляр.

ЗВЕРНЕМСЯ ДА КНІГІ  

  

У магазіне  «Кнігі» філіяла № 16 ОАО «Белкніга» да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання  яшчэ ў пачатку года была створана выстава-продаж літаратуры, якая адлюстроўвае гісторыю станаўлення друкарскай справы ў нашай краіне. Дастаткова выданняў, прысвечаных жыццёваму шляху Францыска Скарыны. У асноўным гэта  — кнігі-падарункі: энцыклапедычная серыя ў трох тамах  «Францыск Скарына » (аўтар Алесь Суша),  «Шляхамі Францыска Скарыны»(Анатоль Цітоў), «Францыск Скарына» (Анатоль Клышка) і інш.

Трэба адзначыць, што названая літаратура даволі якасная, багата ілюстраваная старажытнымі гравюрамі, фотаздымкамі выдатных мясцін, партрэтамі гістарычных асоб і творамі мастацтва.

СІМВАЛ ПАМЯЦІ

Выстава, прымеркаваная  да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання,  якая адбудзецца ў Чашніцкім Доме рамёстваў, будзе мець назву «Сімвал».  Увазе наведваль-нікаў мерапрыемства   прадставяць  ручнікі — работы Раісы Агель і Аксаны Карабліной.

Вядома, што са старадаўніх часоў з дапамогай вышыўкі і даматканага палатна жанчыны перадавалі сямейныя сімвалы  і знакі.  Чашніцкія майстры  таксама стваралі свае   ручнікі, выкарыстоўваючы традыцыі продкаў. На  іх,  нібы ў кнізе, адлюстравана каштоўная інфармацыя, якую яны захавалі для наступных пакаленняў.

СКАРЫНАЎСКІЯ ДНІ

У рамках святкавання памятнай даты ва ўсіх бібліятэках раёна пройдуць так званыя скарынаўскія дні «Ля вытокаў кнігадрукавання».  Запланаваны яны на   жнівень — пачатак верасня. Масавыя мерапрыемствы прадугледжваюць працу з шырокім колам чытачоў, выкарыстанне мультымедыйных прэзентацый. Напрыклад, у Чарэйскай бібліятэцы адбудзецца пазнавальнае падарожжа «Францыск Скарына і яго час».  У Празямлянскай  слухачам прапануюць  адправіцца ў віртуальнае падарожжа «Па Пражскіх вузкіх вулачках».  Кола ведаў  «Шляхамі старажытнай  пісьменнасці » ладзіцца для наведвальнікаў Альшанскай бібліятэкі.  Інфармацыйныя гадзіны»Францыск Скарына»  будуць праведзены ў  Чырвонай Раніцы, а таксама Антапольеўскай, Іванскай  бібліятэках. Дзень  выдатнай асобы «Ля вытокаў кнігадрукавання» запланаваны ў Новалукомльскай гарадской, а гістарычныя віражы «Каля вогнішча даўніны » — у Лукомльскай бібліятэках.

Літаратурна-гістарычныя падарожжы «Яго прамень не згасне» і «Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга» ладзяцца ў Замачку, Красналуках. Літаратурна-музычныя святы «Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць» — у Кругліцы і Іванску. Гадзіна карыснай інфармацыі «Мовы друкаванай чароўныя словы» і гутарка «Чутны і нам праз стагоддзі грук яго друкаванага станка» пройдуць у Чашніцкай гарадской бібліятэцы. Падарожжа ў гісторыю кнігі «Знакамітыя калісьці друкарні» адбудзецца ў цэнтральнай раённай.

Падчас мерапрыемстваў прадугледжваецца актыўнае прымяненне займальных формаў работы — гісторыка-пазнавальных віктарын.  Таксама запланаваны пасяджэнні клубаў і аб’яднанняў па інтарэсах.

Варвара ЮРКЕВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *