З 9 па 13 жніўня ў вёсцы Белая Царква прайшоў міжнародны фестываль музыкі, мастацтва, ёгі і простай вясковай ежы “SPRAVA”. Да Троіцкай царквы прыехалі рэжысёры, мастакі, музыканты.
9 жніўня сюды першымі прыбылі архітэктары і сталяры з Беларусі, Германіі і Расіі. Разам яны пачалі будаваць драўляную сцэну на паўвостраве. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у гэтым сталярным майстар-класе.
12 жніўня паўвостраў ператварыўся ў музычную і творчую пляцоўку. Днём госці ўдзельнічалі ў розных квэстах, займаліся ёгай. Таксама можна было адправіцца ў экскурсію па Чарэі, купіць фермерскіх прадуктаў у мясцовых жыхароў, паспрабаваць стравы іранскага повара ў кафэ “Ежа Джымі”, напоі ад Дзвінскага бровара, зайсці ў чайны клуб “Чайны стан”. Адправіцца ў палёты на паветраным шары, паслухаць лекцыю па рэгенерацыі гістарычнга асяроддзя “Genius loci” ад Уладзіслава Рута.
Увазе наведвальнікаў фестываля — майстар-класы па плёнкавай фатаграфіі, па мылаварні, тэатральны. Даволі цікавае мерапрыемства прапанавала сталічная школа сталярнага майстэрства “Стамеска”. Дарэчы, тут удзельнікі пазнаёміліся з кла-січным ручным сталярным інструментам, асвоілі базавыя сталярныя аперацыі.
Для маленькіх майстры школы правялі майстар-клас па вырабу мадэлі самалёта. Таксама былі запланаваны квэст “Выспа”, “Прыродная сцежка” з арнітолагам з Новалукомля Віталіем Кашчэевым, пастаноўкі настольнага тэатра “Картонка” з Мінску, які стварае спектаклі ў стылістыцы хатняга папяровага тэатра. Працавалі фуд-корт, фотазоны, спартыўная пляцоўка і рэлакс-зона.
А вечарам на пабудаванай падчас фестывалю сцэне загучалі гурты “Yahor Jeihalo”, “Мроі Пафнутыя” і “Натхненне” Чарэйскага СДК. Затым ў падсвечаным храме камерны хор “Salutaris” выканаў творы знакамітага эстонскага кампазітара Арво Пярта.
Ноччу мільёнамі агеньчыкаў засвяцілася пляцоўка, на якой выступілі “Shuma”, “DJ Stereobeaver”,” Port Mone”, “JJ.OK”.
Варвара ЮРКЕВІЧ.
Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…
10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…
Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…
22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…