Паклон прымі, ад нас, пясняр!

У рамках юбілейных мерапрыемстваў і рэалізацыі літаратурна-асветніцкага праекта “Будзе жыць беларуская кніга — будзе жыць Беларусь” праведзены раённы конкурс відэаролікаў “Вуснамі Купалы і Коласа загаварыла Беларусь”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Заснавальнікам і арганізатарам стаў аддзел бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Конкурс праводзіўся з 3 красавіка па 1 лістапада сярод супрацоўнікаў згаданай дзяржаўнай установы культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і наведвальнікаў бібліятэк.
Галоўнай яго мэтай — папулярызацыя творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Да ўдзелу прымаліся відэаролікі, створаныя з дапамогай камеры, ма-більнага тэлефона, планшэта і інш., па тэме, якая адпавядала ўмовам конкурсу. Матэрыялы прадстаўляліся па двух намінацыях: “Паклон прымі ад нас, пясняр!” (відэазапіс выканання твораў Я. Коласа), “…І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы” (відэазапіс выканання твораў Я. Купалы).
Для таго, каб ацаніць конкурсныя работы, трэба было пагля-дзець відэаролік на youtube і выбраць адзнаку.
Па выніках конкурсу ў намінацыі “Паклон прымі ад нас, пясняр!” (відэазапіс выканання твораў Я. Коласа) пераможцам стала Новалукомльская гарадская бібліятэка (дырэктар Н. А. Каласоўская) з вершам “Пахмелле”. У намінацыі “…І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы” (відэазапіс выканання твораў Я. Купалы) — Чарэйская сельская бібліятэка (дырэктар Т. М. Казлоўская) з вершам “Спадчына”. Дыплом прызёра прысуджаны Альшанскай сельскай бібліятэцы (дырэктар Р. М. Селюкова) з выкананнем вершаў Я. Купалы і Я. Коласа.
Таццяна МАЛІНОЎСКАЯ.