Рэспубліканскі конкурс для вучняў 7-8 класаў з такой назвай праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Падведзены вынікі першага этапу. На працягу двух з паловай месяцаў удзельнікі запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграммы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа, агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Віцебска і Віцебскай вобласці заявілі на конкурс 265 работ. Трыццаць з іх сталі пераможцамі першага этапу. Адзін з фіналістаў — Юлія Барадаўка з Чашнік.
Удзельнікі конкурсу размяшчалі ролікі на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак — ВКонтакте, Facebook або Instagram. Лідэрам сярод рэгіёнаў стала Гомельская вобласць, адкуль на конкурс паступіла 355 відэа. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу сярод гараджан сталі школьнікі Мінска — імі даслана 326 відэа. А самым актыўным раёнам быў Слаўгарадскі ў Магілёўскай вобласці, вучні прачыталі 34 творы беларускай літаратуры.
Наталля СТУКАЛОВА.
Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…
Совсем скоро столица северного региона станет центром притяжения для всех, кто любит живую музыку, случайные…
В Комитете государственного контроля Витебской области на постоянном контроле вопросы обеспечения комфортной и благоприятной среды…
Колос (Завадская) Мария Тимофеевна родилась 28 февраля 1918 года в местечке Коханово Оршанского уезда Могилевской…
Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…
На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…