З жартамі, блінамі ды аладкамі ў мінулы чацвер ветэраны Лукомльскай ДРЭС святкавалі Каляды. Дакладна кажучы, для іх быў арганізаваны конкурс народнай і абрадавай песні “Каляды-2018”.
Мерапрымства праводзіцца ўжо некалькі гадоў запар. Яго арганізатары — актыў савета ветэранаў — лічаць, што нельга забываць традыцыі продкаў. І асабліва важна стварыць для прысутных душэўную атмасферу ўтульнага каляднага вечара, знаёміць з гісторыяй беларускай культуры.
Святочнасці падзеі надавала ўбранства залы. Выстава незвычайных вырабаў, вышыўка, найпрыгажэйшыя кандэлябры. Нават на вокнах была створана зімовая казка. На сталах — багацце нацыянальных страў: некалькі відаў куцці, кілбасы, бліны, дранікі, аладкі…
У госці да ветэранаў прыйшлі намеснік старшыні прафсаюзнага камітэта ЛДРЭС С. В. Рыбалка, старшыня ветэранскай арганізацыі горада энергетыкаў Г. М. Хацкевіч, а таксама актывісты пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” электрастанцыі.
У пачатку конкурсу вядучыя, бабуля з унучкай, расказалі пра народныя традыцыі святкавання Калядаў. А затым запрасілі на імправізаваную сцэну канкурсантаў. Абрадавыя песні выканалі ветэраны флагмана Генадзь Дзянісавіч Кузнечык, Марыя Васільеўна Лукашэвіч, Аляксандр Уладзіміравіч Прышчэп. Свой верш прачытала Ніна Уладзіміраўна Скачко. Выступленні былі падрыхтаваны на дастакткова высокім узроўні. Таму журы вырашыла ўсіх аб’явіць пераможцамі і ўзнагародзіць дыпломамі і салодкімі прызамі.
Затым прысутныя даведаліся, што такое куцця. А крыху пазней змаглі прадэгуставаць тры віды гэтай нацыянальнай стравы.
Сустракалі, як водзіцца, і калядоўшчыкаў. Конь, цыган, цыганка, каза, баба і дзед завіталі ў гэты вечар на свята. І пачалося! Варажба, песні, танцы, жарты, гульні. Напрыканцы нават з’явіўся сам чорт!
А пасля ўсіх запрасілі да святочнага стала.
Варвара ЮРКЕВІЧ.
В эти минуты Новолукомль живет "Городом мастеров" Горожан и гостей города привлекают рукотворные изделия наших…
Особое внимание уделено ходу уборочной кампании, состоянию техники и созданию оптимальных условий для труда аграриев…
Примите самые искренние поздравления с Днем города! Новолукомль — это город-труженик, город-созидатель. За годы своего…
В каждом городе есть люди, чьи имена вписаны в его историю. Для Новолукомля такими по…
«Среди пустошей, нив и болот белорусской земли, На крутом берегу, у реки шумнотечной, Дремлет память…
В преддверии Дня города мы встретились с председателем Новолукомльского горисполкома Еленой Маляровой. Она руководит городом…