Ведаць мову сваю. І не толькі ведаць, але і з павагай да яе адносіцца. Менавіта пра гэта ішла размова падчас тыдня беларускай мовы, які праходзіў у СШ №4 райцэнтра напярэдадні зімовых канікулаў.
Пачаўся ён мерапрыемствам пад назвай “Вандроўка з роднай мовай”. Зала часова ператварылася ў беларускую хатку с падворкам. Вядучымі ў беларускіх нацыянальных касцюмах выступілі супрацоўнікі Чашніцкай дзіцячай бібліятэкі імя Я. Журбы, якія падчас мерапрыемства прымерылі ролі дзвюх суседак. Яны запрасілі прысутных адправіцца ў падарожжа і размаўляць на роднай мове.
Песні і казкі, прыказкі і прымаўкі, легенды і паданні, жарты і загадкі роднага краю. Разам з народам яны праходзілі доўгі шлях. Вядучыя прапанавалі школьнікам прыгадаць іх. Хлопчыкі і дзяўчаты спаборнічалі ў інтэлектуальных гульнях і конкурсах “Беларускія загадкі”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Раскажы легенду па-беларуску”, якія дапамаглі ім яшчэ больш адчуць сваю родную мову, вучыцца яе любіць і шанаваць. У гульнёвай праграме школьнікі паказалі свае веды і моўную эрудыцыю. І трэба адзначыць, што зрабілі гэта няблага. Самыя актыўныя атрымалі прызы ад вядучых.
Ну і якое ж мерапрыемства без песень і прыпевак?! Пазітыўны настрой стваралі самадзейныя артысты ансамбля “Верасень”.
Песні ў іх выкананні з задавальненнем слухалі ўдзельнікі падарожжа. Кожнае выступленне завяршалася апладысментамі.
— Абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, літаратуры вучыць падлеткаў самастойна думаць і разважаць, выказваць уласнае стаўленне да роднага слова, садзейнічае фарміраванню моўнай культуры, выхаванню маральных якасцяў асобы, — адзначыла напрыканцы мерапрыемства настаўніца беларускай мовы і літаратуры Валянціна Сямёнаўна Белая. — Сёння мы ўбачылі і адчулі, наколькі багатая, прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.
Вучні чацвёртай школы шмат цікавага даведаліся пра сваю родную мову. У рамках тыдня прайшлі пазнавальныя мерапрыемствы.
Наталля СТУКАЛАВА.
Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…
10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…
Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…
22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…