Categories: Новости

Імя ў гісторыі краю

23 сакавіка споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння паэта, перакладчыка, публіцыста Генадзя Пашкова. Яго пяру належыць звыш дзесяці літаратурных зборнікаў. Ён аўтар кніг для дзяцей, публіцыстычных твораў. Наш зямляк узбагаціў нацыянальную паэзію яркімі мастацкімі вобразамі, стварыў шэдэўры інтымнай, пейзажнай і філасофскай лірыкі. Майстар слова заўжды нязменна і бескампрамісна абараняў гуманістычныя прынцыпы ўзаемаадносін паміж людзьмі і народамі.
Да юбілею Генадзя Пашкова быў прымеркаваны дзень пісьменніка, які адбыўся на мінулым тыдні ў Чашніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Супрацоўнікамі ўстановы была аформлена кніжная выстава “Імя ў гісторыі нашага краю”, праведзены віртуальны агляд літаратуры “Жывое слова пісьменніка”, а таксама падрыхтаваны творчы вечар “Толькі б мне спявалася аб родным.” На мерапрыемства запрасілі вучняў старэйшых класаў СШ №1 г. Чашнікі.
Бібліятэкары расказалі пра жыццёвы шлях ураджэнца Чашніччыны, асноўныя напрамкі яго творчасці.
* * *
Адзіны дзень пісьменніка прайшоў і ў Новалукомльскай гарадской бібліятэцы. З нагоды юбілею Генадзя Пашкова была аформлена выстава “Пісьменнік пачынаецца з Радзімы”. Для вучняў старэйшых класаў школ горада бібліятэкары правялі агляд твораў нашага земляка. Разам з удзельнікамі літаратурнай гасцёўні “Натхненне” для школьнікаў арганізавалі знаёмства з жыццём і творчасцю паэта, празаіка і публіцыста.

Варвара ЮРКЕВІЧ.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко подписал указ о повышении трудовых пенсий с 1 сентября

Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…

4 часа ago

Долгожданное возвращение домой

10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…

4 часа ago

Лучшие комбайнеры на 24 августа 2026

Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…

5 часов ago

В Березинском заповеднике прошел VII фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока»

22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…

14 часов ago