«Размаўляем па-беларуску: далучайся і ты!»

Менавіта так называлася акцыя, арганізаваная аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі разам з супрацоўнікамі Чашніцкай гарадской бібліятэкі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Бібліятэкары увесь тыдзень рыхтавалі мерапрыемствы, размаўлялі з чытачамі на роднай мове, заахвочвалі наведвальнікаў цікавымі гісторыямі з кніг беларускіх класікаў.
І. В. Дудава і С. М. Барадаўка правялі тэматычныя ўрокі-віктарыны ў чацвертых класах Чашніцкай гімназіі і першай школы райцэнтра. Вучням былі прапанаваны беларускія народныя казкі, творы беларускіх аўтараў. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, адгадвалі загадкі, чыталі па-беларуску. Самым актыўным былі ўручаны салодкія прызы, сувеніры, таксама кнігі. Вучням былі прапанаваны заданні, за выкананнем якіх на працягу тыдня сачылі бібліятэкары, падводзілі вынікі, вызначалі пераможцаў.
Родная мова гучыць асабліва – пранікнёна, кранальна. А беларускія творы адрозніваюцца самабытнасцю і адметнасцю. Падрастаючае пакаленне павінна ведаць свае карані, а размаўляць па-беларуску – гэта не толькі прыгожа, але і пачэсна.

Арганізатары мерапрыемства асаблівую удзячнасць выказваюць У. В. Вейганту, С. Ф. Мацкевічу, якія дапамаглі з набыццем прызоў. 

Наталія ШЫРКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *