Рознакаляровы карагод(+ФОТО)


Падчас летніх канікул наладжана работа дзіцячых аздараўляльных лагераў. Адпачынак арганізаваны з улікам усіх патрабаванняў да іх жыццядзейнасці.
Разнастайныя гульні, забавы, спартыўныя мерапрыемствы не даюць сумаваць нікому. Для дзяцей, якія наведваюць аздараўляльныя лагеры, работнікамі гарадскога Дома культуры была арганізавана канцэртна-забаўляльная праграма з нумарамі мастацкай сама-дзейнасці, падрыхтаванымі выхаванцамі гурткоў і творчых аб’яднанняў.


2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы. Чашніччына – малая радзіма для нас, і творчыя нумары былі як раз прысвечаны любай зямлі.


Вакальныя групы «Сонейка», «Калейдаскоп», удзельнікі дзіцячай групы сольных спеваў «Стыль» – Л. Шарай, А. Лявонава, К. Бельская, К. Шантур, К. Бурко, М. Гайко (мастацкі кіраўнік Ю. Калітнік) яскрава і непаўторна прадставілі цудоўныя творы айчынных і замежных аўтараў.

Пранікнена гучалі паэтычныя радкі верша «Радзіма» у выкананні Аліны Хрыпач.
Гульня «Перакладчыкі» і загадкі ад Бусла выклікалі сапраўднае супрацьстаянне каманд з ліку гледачоў, самыя актыўныя і кемлівыя атрымалі прызы.


Не абышлося і без казкі ад дзіцячага батлеечнага калектыву «Мир сказки», лаўрэата ІІІ ступені IV абласнога свята-конкурсу аматарскіх лялечных тэатраў. Гледачам была прапанавана казка «Кот і ліса».


Таксама прымалі ўдзел у праграме дзіцячы драматычны калектыў «Фантазер» і тэатр гульні «Сюрпрыз» (мастацкі кіраўнік Н. Крысенак).
Напрыканцы вядучыя ў вершаванай форме нагадалі прысутным аб неабходнасці ўвагі да родных, блізкіх, павазе да роднай мовы і малой радзімы.

Мая маленькая Радзіма,
У шчасці і радасці жыві,
Без цябе зусім мне немагчыма –
Ты ў маім сэрцы і ў маёй крыві.
Квітней жа, родная старонка,
Красуйся і мацней з году ў год.
Прыгожыя, цудоўныя мясціны,
Шчаслівым няхай будзе твой народ.

Наталія ШЫРКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *