Хай спорыцца праца

Віншаванні прымае дырэктар КУСГП «Кашчынскае» С. С. Садоўскі.

Праца на зямлі… Яна ніколі не была лёгкай, заўсёды патрабавала і патрабуе немалых намаганняў. Але ж плёнам руплівасці вяскоўцаў – хлеб на нашым стале, наш дабрабыт. І забывацца пра гэта нельга…У канцы мінулай нядзелі да дырэктара КУСГП «Кашчынскае» завіталі старшыня Чашніцкай раённай арганізацыі прафесіянальнага саюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу В. У. Унуковіч, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства В. А. Спірыдовіч. Падставай для гэтага была хай сабе і не юбілейная, але ўсё ж круглая дата, якую адзначаў кіраўнік гаспадаркі С. С. Садоўскі.
Валянціна Уладзіміраўна і Вольга Аляксандраўна цёпла павіншавалі Сяргея Сяргеевіча з 35-годдзем, падзякавалі за нялёгкую працу. Цяжкасці – яны ёсць і будуць, важна ж не пасаваць, глядзець наперад з аптымізмам, знаходзіць шляхі рашэння гэтых самых цяжкасцей, каб становішча паляпшалася.
В. У. Унуковіч і В. А. Спірыдовіч уручылі Сяргею Сяргеевічу падарунак, пажадалі кіраўніку і працаўнікам гаспадаркі поспехаў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *