Хай будзе шчодрай ніва!

Пачатак уборкі хлеба ў КУСХП «Красналуцкае» стаў прыкметнай падзеяй ў жыцці не толькі працаўнікоў самога сельгаспрадпрыемства, але і мясцовых жыхароў. Па добрай традыцыі старт важнейшай зернеўборачнай кампаніі тут далі «Зажынкі», якія на мінулым тыдні ладзіліся артыстамі мастацкай самадзейнасці.
Ва ўрочышчы Ерынова ў той дзень у выкананні самадзейных артыстаў Красналуцкаго дома культуры гучалі песні, у якіх любоў да роднай зямлі, якія славяць чалавека працы.
Колькі часу — і жанчыны ў нацыянальным беларускім адзенні сярпамі зажынаюць першы сноп, залацісты і багаты, каб крыху пазней уручыць гаспадару, дырэктару сельгаспрадпрыемства У. У. Касцюкову на добры ўраджай — так патрабуе традыцыя, трымаліся якой нашы продкі.
Удзельнікаў мерапрыемства сардэчна вітаў старшыня Чашніцкага раённага Савета дэпутатаў А. Д. Косаў. Аляксандр Дзмітрыевіч павіншаваў вяскоўцаў з пачачаткам жніва, пажадаў плёну ў працы. Задача першаступеннай важнасці — убраць хлеб у сціслыя тэрміны і без страт.
З пачаткам жніва прысутных павіншавалі У. У. Касцюкоў, галоўны аграном Д. П. Валасач. Ну а вянец нялёгкай хлебаробскай справы — хлеб на нашым стале. Каравай з новага ураджаю ўручылі Аляксандру Дзмітрыевічу Косаву.
Галоўныя ўдзельнікі святочнага мерапрыемства — механізатары, вадзіцелі, спецыялісты гаспадаркі. У знак пашаны кожнаму — кветкі і каравай з новага ўраджаю.
Вось ён, кульмінацыйны момант — А. Д. Косаў, У. У. Касцюкоў пераразаюць чырвоную стужку, тым самым даючы старт жніву-2018 у «Красналуцкім».
Яшчэ колькі хвілін — і цішыню прастораў разбудзіў уладны гул матораў… Наперадзе праца, нялёгкая, з ранку да позняга вечара.
Хай будзе шчодрай ніва!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *