З 4 па 5 жніўня у вёсцы Белая Царква пройдзе фестываль «SPRAVA».

З 4 па 5 жніўня у вёсцы Белая Царква пройдзе фестываль «SPRAVA».
4 жніўня пройдуць наступныя мерапрыемствы:
15.00 — выступленне вакальнай групы «Вдохновенье» Чарэйскага ДК.
16.00 — выступленне народнага калектыву «Кругліца» .
17.00 — выступленне соўл-групы «Dee Tree».
19.00 — канцэрт стыпендыята фонда ICCR па вывучэнні індыйскай класічнай музыкі Yahor Jeihalo.
20. 30 — выступленне хора Віцебскай духоўнай семінарыі.
21.30 — выступленне этна-трыа «ТРОІЦА».
23.00 — канцэртная праграма музыкі «JJ.ok «.
00.00 — выступленне этна-джаз-квінтэта «Ulyanica».
02.00 — выступленне эксперыментальнага гурта «Грёзы Пафнутия».
5 жніўня «SPRAVA» запрашае на Дзень класічнай музыкі:
11.00-11.45 — выступленне квартэта валторнаў «Золото Рейна».
12.00-12.45 — выступленне камернага аркестра «ОКО». Яськоў «Містэрыя».
13.00 —14.15 — выступленне трыа лаўрэатаў міжнародных конкурсаў — Даша Мароз (фартэпіяна), Марк Прыходзька (віяланчэль), Дзяніс Парэчын (кларнет).
14.30 — 15.15 — музычная дуэль — скрыпка супраць флейты (Павел Бацян, Марыя Калеснікава).
15.30 — 16.15 — выступленне дуэта Кацярына Анохіна (цымбалы), Дар’я Філіпенка (альт).
16.30 — 18.00 — выступленне трыа «Nouvelle Philharmone».
18.30 —19.30 — выступленне камернага аркестра «ОКО»(«In C»).
20.00 — 21.00 —» ОКО». Гендэль «Музыка на вадзе».
Выступленні музыкаў і спевакоў будуць праходзіць ў некалькіх месцах: у храме, на асноўнай сцэне, невялікай пляцоўцы імправізаванага ляснога амфітэатра, а таксама на плывучай драўлянай платформе.
* * *
У праграме фестывалю запланаваны майстар-класы для дзяцей і дарослых, экскурсійныя туры і іншыя цікавыя мерапрыемствы.
4 жніўня
14.00 — пачне працавать сталярная майстэрня «Мастак».
15.00 — спектакль у тэхніцы маляўнічай цені. Тэатр-студыя «Konislon».
17.00 — майстар-клас адукацыйна-рукадзельнага праекта «Торба Шоу».
18.00 — майстар-клас па маляванні для дзяцей «Мажліва ўсё!».
22.00 — паказ дыяфільмаў, агучаных акцёрамі і музыкамі, прапануе «Дыяфільм LIVE».
00.00 — дэманстрацыя дакументальнага кіно ў рамках праекта «Wach docs».
5 жніўня
7.00 і 9.00 — экскурсіі па заказніку мясцовага значэння. Аматары прыроды разам з экспертам фестывалю змогуць адправіцца ў незвычайнае падарожжа «Сцежкай здароўя».
10.00 — знаняткі па пілатэсу.
11.00 — дэманстрацыя дакументальнага кіно ў рамках праекта «Wach docs».
11.00 — краязнаўчая экскурсія па Чарэі.
12.00 — заняткі акра-ёгай.
14.00 — майстар-клас па маляванні для дарослых «Лета. Графіка. Адкрыцці».
15.00 — майстар-клас па маляванні для дзяцей «Мажліва ўсё!».
Таксама ў гэты дзень адбудуцца майстар-класы ўдзельнікаў аб’яднання мылавараў Беларусі «Мыльны Фальварак».
На працягу ўсяго фестывалю будуць працаваць зона дзіцячага адпачынку, кафэ. Таксама госці змогуць паспрабаваць мясцовыя фермерскія прадукты, стравы французскай кухні ад Барыса Буаняра, напоі ад Ясі і Сашы і іншае.
Жыхары раёна могуць набыць квіткі на фестываль ў Палацы культуры (г.Новалукомль) і Доме культуры (г. Чашнікі). Кошт квітка на 2 дні фестывалю — 20 рублёў. Таксама можна купіць адзін квіток на канцэрты класічнай музыкі, якія адбудуцца 5 жніўня (цана — 10 рублёў). Квіткі, набытыя на ўваходзе ў дні фестывалю, будуць каштаваць 30 рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *