Да святкавання Дня аграгарадка Лукомль, які праводзіўся 25 жніўня, быў прымеркаваны пленэр-конкурс “Крыніца”. У ім прынялі ўдзел мастакі нашага раёна – члены клуба народных майстроў і мастакоў “Майстар”.
Мерапрыемства ладзіцца другі год запар. Першае адбылося ў верасні 2017 года ў вёсцы Чарэя. Асноўная задача пленэра –стварэнне неабходных умоў для рэалізацыі творчых магчымасцей і абмену вопытам мастакоў. А таксама жывапісцы павышаюць свой узровень майстэрства, праводзяць з карысцю час у цікавых гутарках.
Мастакі пачалі працаваць у Лукомлі з раніцы. Яны самастойна выбіралі месцы для работы. Надвор’е спрыяла. Творчыя натуры малявалі пад адкрытым небам амаль пяць гадзін. На паперу і палатно пераносілі імгненны стан прыроды, свае ўражанні, эмоцыі. Праца над пейзажам з натуры адточвала іх майстэрства, развівала здольнасць сузіраць хараство прыроды. Кожны аўтар увасобіў у сваіх карцінах асабістыя пачуцці, любоў да роднага краю.
Удзельнічалі ў конкурсе 5 мастакоў. Вынікі былі падведзены ў той жа дзень. Лепшымі прызнаныя карціны Дзяніса Сасуліна і Уладзіміра Цухло. Дарэчы, Дзяніс і ў мінулым годзе атрымаў гран-пры. Мастакі прадставілі на суд журы пейзажы, выкананыя ў лепшых традыцыях акадэмічнага маслянога жывапісу.
Даволі цікавымі былі работы ў стылі класічнай графікі Сцяпана Хадатовіча і Міхаіла Галькевіча.
Вынікі плённай працы пейзажыстаў можна было ўбачыць на выставе ў Лукомльскім СДК. Таксама мастакі зага-дзя дамовіліся аб тым, дзе будзе праходзіць “Крыніца” ў наступным годзе. Вырашылі, што зноў сустрэнуцца на беразе Чарэйскага возера падчас правядзення фестывалю “SPRAVA”.
Варвара ЮРКЕВІЧ.
В начале июня легкоатлетические дорожки Витебска принимали сразу два престижных областных турнира. Воспитанники Чашникской ДЮСШ…
Сельчане и активисты деревни Тяпино во главе с председателем Проземлянского сельисполкома Николаем Ярохом собрались вместе,…
Спортивное поле ЦСК в Витебске 15-16 июня стало ареной жарких футбольных баталий. Здесь прошли областные…
"Поезд Победы", который в пятый раз приедет в Беларусь, будет курсировать по Белорусской железной дороге…
Белорусские следователи работают в Российской Федерации по уголовному делу по факту удара БПЛА по белорусскому автобусу. Об…
В Солигорске во дворе жилого дома легковушка насмерть сбила пешехода, сообщили БЕЛТА в УГАИ УВД…