Слава рукам хлебароба!


Не будзе перабольшваннем сказаць, што ўчора ўсе шляхі-дарогі Віцебшчыны вялі ў Верхнядзвінск. І ў гэтым нічога дзіўнага няма: менавіта там ладзіўся абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018».
На вялікае свята ў гэты райцэнтр з усіх куткоў Віцебшчыны з’ехаліся тыя, каму мы абавязаны караваем на нашым стале, хто, не шкадуючы сіл і часу, мацаваў харчовую бяспеку краіны.


Па добрай традыцыі тут урачыста ўшанавалі тых, хто дасягнуў найлепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, рапса, нарыхтоўцы травяных кармоў.

У фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018» у Верхнядзвінску прыняла ўдзел і дэлегацыя Чашніцкага раёна. У яе складзе — кіраўнікі раёна, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, найлепшыя працаўнікі хлебнай нівы, прадстаўнікі галіновага прафсаюза, культуры і іншыя.
Падрабязна аб тым, як праходзілі «Дажынкі-2018», чытайце ў наступным нумары газеты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *