Да вас у госці завітаў сябар з замежжа альбо з суседняга гарадка. Як падабае добраму гаспадару, трэба яго сустрэць і нешта памятнае падарыць. Дык вось напярэдадні святкавання 514-годдзя города Чашнікі мы пацікавіліся, дзе ў нашым райцэнтры можна набыць падарунак. Такі, які будзе нагадваць пра нашу малую радзіму — Чашнікі.
Патрэбнае знайшлося ў магазіне “Візіт”, што знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 24-3. Там можна набыць сувенір-магніцік, на якім выява адной з вуліц Чашнік 1876 года (зроблена з малюнка Напалеона Орды), герба горада, а таксама царквы. Гаспадар гандлёвай кропкі Сяргей Фёдаравіч Мацкевіч паведаміў, што гэтыя сувеніры ручной работы, вырабляюць іх пад заказ. А прадаюць з прыцэлам на пакупніцкі попыт. “Як паказвае практыка, — гаворыць Сяргей Фёдаравіч, — людзі гасцяць на Чашніччыне, заходзяць за сувенірамі-падарункамі і магніцік “Чашнікі” набываюць часцей за ўсё”.
Яшчэ гаспадар магазіна адзначыў, што плануе павялічыць асартымент тавару з выявай нашай малой радзімы.
Марына МІШУЛКОВА.
Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…
10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…
Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…
22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…