На планете Земля

85 пытанняў

Члены Дэмакратычнай партыі ЗША маюць намер «знайсці адказы» на 85 пытанняў, сфармуляваных у рамках шэрагу расследаванняў, якія яны плануюць пачаць у дачыненні да Дональда Трампа. Гэтыя пытанні дапамогуць даць прававую ацэнку дзеянням Трампа на пасадзе прэзідэнта ЗША, а таксама дзеянням яго адміністрацыі. Пра гэта паведаміў партал Axios.

Пагадненне  з талібамі

Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані заявіў, што разлічвае заключыць мірнае пагадненне з радыкальным рухам «Талібан». Пра гэта, як паведамляе агенцтва Anadolu, ён сказаў падчас відэаканферэнцыі са студэнтамі вашынгтонскага ўніверсітэта Джонса Хопкінса.

Пашкодзіў  помнік рублю

У Сыктыўкары перададзена ў суд крымінальная справа ў дачыненні да 22-гадовага мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ў пашкоджанні помніка «Знак рублю» ў скверы на Стэфанаўскай плошчы горада, паведамляе «Інтэрфакс».
Шкода ад акта вандалізму склала 303 тысячы расійскіх рублёў.

(Па матэрыялах прэсы)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *