На планете земля

Тэрытарыяльнае пытанне

Прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ спадзяецца, што Японія і Расія вырашаць тэрытарыяльнае пытанне і заключаць мірны дагавор на аснове пабудаванага паміж лідарамі дзвюх дзяржаў даверу. Пра гэта палітык паведаміў па выніках перагавораў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Прэм’ер-міністр Японіі таксама дадаў, што мае намер наведаць Расію ў пачатку 2019 года.

Міністр абароны Ізраіля пайшоў у адстаўку

Палітык растлумачыў сваю адстаўку нязгодай з недастаткова жорсткімі дзеяннямі ўрада ў дачыненні да сектара Газа: «З пункту гледжання бяспекі мы павінны былі завяршыць нашы дзеянні ў сектары Газа. Той удар, які мы нанеслі па інфраструктуры тэрору ў Газе, на мой погляд, быў недастатковым».

(Па матэрыялах прэсы)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *